Былы начальнік упраўленьня па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцью КДБ Міхаіл Міхалап атрымаў 8 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму за махлярства, хабарніцтва, злоўжываньне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі.
А былы начальнік упраўленьня кадравай і ідэалягічнай працы КДБ Аляксандар Мяцеліца правядзе 6 гадоў у калёніі ўзмоцненага рэжыму за махлярства, незаконнае набыцьцё і захоўваньне боепрыпасаў, падбухторваньне да дачы хабару, злоўжываньне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі.