Пры гэтым яна яшчэ ня склала паўнамоцтвы амбасадара ЗША ў Беларусі.
Пра гэта Свабодзе паведамілі ў амбасадзе ЗША.
Раней у інтэрвію прэсаваму цэнтру Хартыі-97 часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур зазначыў, што Карэн Ст’юарт прызначаная на высокую пасаду ў Вашынгтоне -- галоўнага намесьніка памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША ў пытаньнях дэмакратыі правоў чалавека і працы.
Карэн Ст’юарт была вымушаная пакінуць Беларусь пад ціскам афіцыйнага Менску ў разгар беларуска-амэрыканскага дыпляматычнага скандалу, зьвязанага з эканамічнымі санкцыямі ЗША супраць беларускіх уладаў.