Спадар: “Наш Рыгоравіч, як той Ёсіф Вісарыёнавіч Джугашвілі, зьбіраецца за некалькі каласкоў садзіць людзей. Рыгоравіч, вы ж летась былі на сваёй малой радзіме! Паглядзіце, што робіцца ў аграгарадку “Александрыя”. Згарэла 900 тон сена. Нічога страшнага! МНС прыехаў, нават тушыць ня стаў. Заклалі сад на 200 гектараў. Пракультывавалі разам зь яблынямі, з плотам гектараў пяць. Нічога страшнага. У Копысі нібыта прайшлі баі мясцовага значэньня: пабурылі ўсе заводы, ніхто нічога не вывозіць. Стаіць цэх дрэваапрацоўкі — няма матэрыялаў. Дык гэта на вашай малой радзіме, дзе курыруе ўсё кіраўнік Нацбанку Пётар Пятровіч Пракаповіч”.
Тэлефанаваньне слухача камэнтуе Рыгор Кастусёў, які зьбіраецца балятавацца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90 і добра ведае гэтыя мясьціны:
“Калі паглядзець зьнешне, звонку, то ўсё падаецца вельмі прыгожа. Калі едзеш па чыгунцы, Александрыя выглядае вельмі прывабна, будынак басэйну, комплекс, якія нядаўна пабудавалі. Але той чалавек, які патэлефанаваў на “Свабоду”, відаць, ведае тыя падрабязнасьці, якія звонку мы ня можам заўважыць. Я б да ягоных словаў дадаў яшчэ пра фабрыку газэтнай паперы, якую быццам бы пабудавалі і якую ўрачыста адкрыў Аляксандар Лукашэнка і якая да гэтай пары ня вырабіла ніводнай тоны паперы. А людзі зарплату атрымліваюць, пабудавалі жыльлё для людзей. І невядома, што з гэтай фабрыкай будзе. Пра праблемы шклоўскія я магу вам распавядаць доўга, там іх вельмі шмат, нягледзячы на тое, што туды ідуць вялікія капітальныя ўкладаньні”.
І ў працяг тэмы яшчэ адно тэлефанаваньне:
“Як паглядзіш па БТ на чарговую лупцоўку ўраду, якую час ад часу праводзіць наш правадыр, складаецца ўражаньне, што вінаватыя ўсе наўкола, толькі ня ён. Ён тут нібыта ні пры чым. Аляксандар Рыгоравіч, што вы асабіста як кіраўнік дзяржавы зрабілі, каб спыніць трывалы рост цэнаў? Што вы зрабілі, каб павысіць пэнсіі, якія стаяць на месцы?”
Слухачоў цікавіць лёс амэрыканскага грамадзяніна Эмануіла Зэльцэра, над якім на гэтым тыдні пачаўся суд у Менску:
Уладзімер Навагрудзкі: “За што ж вы так піярыце Мішу Зэльцэра зь яго расейскай сяброўкай? Узьнікае яшчэ адно пытаньне-сьцьвярджэньне: можа, гэта некаму выгадна? Ён што, са сваім суайчыньнікам Беразоўскім наладжваў гуманітарна-наркатычную дапамогу на нашу зямлю? Буду рад пачуць адказы”.
На пытаньне Ўладзімера Навагрудзкага адказвае журналіст Радыё Свабода Алег Грузьдзіловіч, які адсочвае гэтую тэму:
“Па-першае, гаворка не пра Мішу Зэльцэра, як сказаў наш слухач, а пра Эмануіла Зэльцэра. Ніякага “піяру” няма, а ёсьць вельмі цікавая і красамоўная для Беларусі сытуацыя. У сакавіку, калі стала вядома, што затрыманы амэрыканскі адвакат Эмануіл Зэльцэр, два фактары спрацавалі. Першы: пра гэта стала вядома праз 10 дзён пасьля таго, як яго затрымалі ў менскім аэрапорце. І па-другое: ён сапраўды быў вядомы. Найперш тым, што ён быў адвакатам Паўла Барадзіна, потым выявілася, што ён быў адвакатам Бадры Патаркацышвілі, што ў гэтай гісторыі замешаны і Беразоўскі. Ёсьць у гэтай гісторыі і зацікаўленасьць беларускага боку”.
Слухачоў “Свабоды” хвалюе і выбарчая тэма, роўны доступ усіх кандыдатаў у дэпутаты да СМІ:
“Пры ўдзеле апазыцыі ў выбарах насельніцтва, магчыма, і зможа атрымаць крыху інфармацыі, процілеглай так званай афіцыйнай. Гэта калі апазыцыя асьмеліцца сказаць яе наўпрост, без намёкаў. Калі ў Палату трапіць хоць адзін апазыцыянэр, то можна будзе даведацца, чым займаюцца дэпутаты”.
Спадарыня Тацяна Барэль, Асіповічы: “На месцы Цэнтравыбаркаму я дазволіла б апазыцыі выступаць па дзьве гадзіны ў дзень на тэлебачаньні, браць удзел у акруговых камісіях. Я б зрабіла празрыстыя скрыні, пусьціла б тысячы назіральнікаў...”
Шаноўныя слухачы! Мы ўдзячныя за вашы меркаваньні й прапановы. Вы робіце наша з вамі радыё больш зьмястоўным і цікавым.. Тэлефон у Менску — 266-39-52, працуе 24 гадзіны на суткі. Нумар мабільнай сувязі для СМС-паведамленьняў: +375293 91-22-24.