Спадар Сямашка заявіў, што “бэнзін у Беларусі самы танны, нават таньнейшы, чым у Расеі”.
“Калі нафта супакоіцца, слава Богу, паглядзіце, што адбылося за апошнія два тыдні, пайшла ўніз цана, гэта будзе галоўная прыкмета таго, што і цана на бэнзін будзе аднолькавая,” - сказаў В.Сямашка.
Нагадаем, за чэрвень—ліпень бэнзін у Беларусі падаражэў тройчы. 10 чэрвеня розьнічныя цэны на бэнзін былі павялічаны ў сярэднім на 5%, на дызпаліва — на 14,8%. 6 ліпеня яны ўзрасьлі яшчэ на 5 і 9,8% адпаведна. З 23 ліпеня ў Беларусі павялічаны цэны на нафтапрадукты на ўнутраным рынку ў сярэднім на 5%. Цяпер кошт бэнзіну А-76 складае 1.950 рублёў за 1 літар (павелічэньне на 100 рублёў), бэнзіну АІ-92 — 2.470 (на 120 рублёў), бэнзіну АІ-95 — 2.810 (на 140 рублёў), дызэльнага паліва — 2.240 (на 110 рублёў).