Ён будзе доўжыцца чатыры дні. Разам зь беларусамі на ім выступяць паэты з Украіны, Расеі і Ўзбэкістану.
Фэст распачнецца а 18-й гадзіне ў музэі Максіма Багдановіча выступамі Алеся Разанава, Андрэя Хадановіча, Веры Бурлак, Віктара Жыбуля, Віктара Шалкевіча і іншых знаных беларускіх творцаў. Да іх далучацца вядомыя сучасныя расейскія, украінскія і ўзбэцкія паэты.
Адна з куратараў імпрэзы, маладая беларуская паэтка Віка Трэнас кажа, што галоўная задача фэсту — паказаць панараму сучаснай вершатворчасьці на прасторах СНД. Таму прыехала даволі шмат гасьцей, і ў наступныя дні фэстывальныя імпрэзы будуць зладжаныя яшчэ і ў музэі гісторыі беларускай літаратуры, і ў фальварку “Добрыя мысьлі”.
Праграма фэсту падзеленая, кажа Віка Трэнас, паводле творчых накірункаў удзельнікаў, якіх ніхто ня будзе цэнзураваць. Як сьведчаньне адсутнасьці ў “Парадку слоў” праблемаў ідэалягічнага кшталту яна прыводзіць імпрэзы, у якіх будуць браць удзел і аўтары недзяржаўнага часопісу “Дзеяслоў”, і дзяржаўнага “Маладосць”. У апошнім, дарэчы, спадарыня Трэнас узначальвае аддзел паэзіі.
“Прызначэньне фэсту — прадэманстраваць, якія ёсьць сёньня тэндэнцыі ў беларускай літаратуры, у першую чаргу, канечне, у беларускай, бо шаноўныя госьці гавораць самі за сябе. Таму будуць прадстаўленыя самыя розныя і кірункі, і часопісы, і аб’яднаньні, і згуртаваньні — усё, што магчыма. І асноўны крытэр — творчая дзейнасьць чалавека. Ніякіх іншых крытэраў, прынамсі, я, як адна з арганізатараў, ня ставіла перад людзьмі”.
“Парадак слоў” — адзіны міжнародны паэтычны фэст у Беларусі. У іншых краінах постсавецкае прасторы штогод праходзіць некалькі падобных фэстаў. І ў Менску будуць прэзэнтаваныя некаторыя зь іх: “Кіеўскія лаўры” з Украіны, “Малы ядвабны шлях” з Узбэкістану, “Літаратэра” і “Валошынскі фэст” з Расеі.
Урачыстае закрыцьцё “Парадку слоў” плянуецца ўвечары 3 жніўня ў фальварку “Добрыя мысьлі”, што на вуліцы Магілёўскай, 12.