Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік удакладняе: спачатку ішла гаворка пра 448 заявак, але яшчэ 6 прыйшлі крыху пазьней поштай:
“Зь іх зарэгістравалі 422. Гэта азначае, што 422 групы ўзяліся за працу і зьбіраюць подпісы выбарнікаў за рэгістрацыю сваіх кандыдатаў у дэпутаты. 8 групаў адклікалі свае заяўкі самастойна, адна паступіла са спазьненьнем і яе наагул не разглядалі.
Калі параўноўваць з папярэднімі парлямэнцкімі выбарамі, дык цяпер рэгістрацыя ініцыятыўных групаў прайшла значна больш ляяльна і дэмакратычна. Ініцыятыўным групам, якія будуць зьбіраць подпісы за партыйных лідэраў, амаль няма адмоваў. І ў агульнай суме адмоваў у працэнтным выражэньні ўдвая менш, чым было на папярэдніх выбарах”.
Кіраўнік Інфармацыйнага цэнтру Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Юры Пацёмкін паведамляе такія зьвесткі:
“З 97 ініцыятыўных групаў, якія падавалі на рэгістрацыю ад адзінага сьпісу АДС, зарэгістравалі 95. Больш за ўсіх сваіх прадстаўнікоў мае АГП — 27. На другім месцы Партыя БНФ — 23. У камуністаў-калякінцаў — 18, у Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) — 13.
Адмовілі ў рэгістрацыі аднаму сябру АГП і аднаму сябру Партыі БНФ. Апошні выпадак з кіраўніком Менскай абласной філіі Партыі БНФ Зьмітром Вінаградавым досыць вядомы”.
Пра тое, як спадара Вінаградава затрымалі міліцыянты, калі ён паўторна вёз сьпіс сваёй ініцыятыўнай групы зь Мядзелу ў Вялейку, мы ўжо пісалі на сайце “Свабоды”.
Другі пацярпелы — Уладзімер Паклонскі, які зьбіраўся балятавацца ў Нясьвіскай выбарчай акрузе. Два сябры яго ініцыятыўнай групы ў апошні момант адмовіліся працаваць. У выніку ў складзе групы засталося ўсяго 8 чалавек, а выбарчае заканадаўства прадугледжвае, што мінімальная колькасьць групы — 10 асобаў.
Старшыня АГП Анатоль Лябедзька тлумачыць, як гэта атрымалася:
“Мы ўсё ж такі лічым, што гэта беспрэцэдэнтна, калі ёсьць інфармацыя, што кіраўнікі акруговай выбарчай камісіі езьдзілі па людзях і аказвалі на іх узьдзеяньне. Гэта наагул прыклад адміністрацыйнага і крымінальнага правапарушэньня.
Таму мы зараз, мажліва, будзем зьвяртацца ў пракуратуру з патрабаваньнем прыцягнуць гэтых людзей да адказнасьці”.
Палітоляг Уладзімер Роўда згадвае, як Аляксандар Лукашэнка заявіў, што гэтыя выбары будуць узорнымі і для Захаду, і для Ўсходу:
“Але гэта псэўдадэмакратызацыя. Улады кантралююць самы галоўны працэс — працэс правядзеньня выбараў і іх фальсыфікацыі. Але паколькі наша ўлада зацікаўленая ў вядзеньні гульні з Захадам, ёй трэба паказаць, што працэс вылучэньня кандыдатаў, канкурэнтнай барацьбы адбываецца быццам дэмакратычнымі мэтадамі. І гэта выглядае звонку значна лепш, чым было раней.
На фінальнай стадыі, я ўпэўнены, пройдуць людзі толькі са сьпісу Лукашэнкі. І ў гэтым сьпісе будуць некалькі апазыцыянэраў. Але гэтая апазыцыя будзе разьяднаная — з розных рэгіёнаў, з розных партыяў. І гэта будзе падкантрольная апазыцыя, а ня тая апазыцыя, пра якую мараць дэмакратычныя сілы”.