Адразу пасьля арышту Сяргея Скрабца праваахоўныя органы апісалі маёмасьць — яго, ягонага брата Аляксандра і ягоных бацькоў. Бацькі былога дэпутата Палаты прадстаўнікоў двойчы абскарджвалі рашэньне аб канфіскацыі іх маёмасьці. І двойчы суд Першамайскага раёну прызнаваў іх заяву слушнай.
Цяпер гарадзкі суд пастанавіў канфіскаваць маёмасьць. Гэта -- мэбля, лядоўня, тэлевізар, сантэхніка і гэтак далей. Усё куплялася амаль 30 гадоў таму.
Сяргей Скрабец быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў 2-га скліканьня Нацыянальнага сходу Беларусі (2000-2004 гады). Некаторы час узначальваў нефармальную дэпутацкую групу "Рэспубліка". Летам 2004 году разам з дэпутатамі з гэтай групы Уладзімерам Парфяновічам і Валерам Фраловым правялі галадоўку пратэсту супраць трэцяга тэрміну Аляксандра Лукашэнкі і супраць унясеньня паправак ў выбарчае заканадаўства. Дэпутаты таксама патрабавалі вызваліць палітвязьня Міхаіла Марыніча. Быў адным з арганізатараў акцыі пратэсту, прымеркаванай да 10-годзьдзя прэзыдэнцтва Лукашэнкі. Пасьля затрыманьня ў траўні 2005 году зьвінавацілі ў выманьваньні крэдытаў і ў лютым 2006 асудзілі на два з паловай гады. Разам з Аляксандрам Казуліным у калёніі “Віцьба-3” трымаў галадоўку. Рашэньнем пракуратуры Сяргея Скрабца амніставалі на год і вызвалілі 15 лістапада 2006 году.