Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сябра БХК скардзіцца ў ЦВК


Старшыня Паўночнай акруговай камісіі № 51 Віктар Дземчанка адмовіў сябру БХК Андрэю Янушкевічу ў акрэдытацыі ў якасьці назіральніка.


Са слоў Андрэя Янушкевіча, ён хадзіў да старшыні акруговай камісіі Віктара Дземчанкі два дні запар. Атрыманы ўрэшце адказ вельмі зьдзівіў сябра Беларускага Хэльсінскага камітэту.

Янушкевіч: “Ён мне сказаў, што яшчэ ў аблвыканкаме ня вырашана, ці трэба рэгістраваць сябраў БХК у якасьці назіральнікаў”.

Спадар Янушкевіч упэўнены, што гэта наўпрост парушэньне выбарчага заканадаўства, бо мясцовыя ўлады ня маюць права ўмешвацца ў выбарчы працэс.

Сябра БХК Раман Юргель кажа, што супольна яны прыйшлі да аднае высновы:

“Мы вырашылі напісаць скаргу ў Цэнтравыбаркам, каб афіцыйна гэта грубае парушэньне зарэгістраваць і атрымаць афіцыйны адказ”.

Са старшынём Паўночнай акруговай камісіі № 51 спадаром Дземчанкам зьвязацца не ўдалося, бо ён увесь час недзе адлучаўся, а ў Цэнтравыбаркаме паведамілі, што будуць пра гэта гаварыць, калі юрысты непасрэдна азнаёмяцца са скаргай спадара Янушкевіча.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG