Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мірон ушанаваў пераможцаў Грунвальдзкай бітвы


Мінулай ноччу на ўскраіне Віцебску, на электрычных дратах над шашой “Віцебск-Полацак” залунаў бел-чырвона-белы сьцяг.


Пра гэтую падзею Радыё Свабода паведаміў старэйшы віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда. Спаслаўшыся на вартыя даверу крыніцы, спадар Хамайда працытаваў зьмест цыдулкі, якая была прымацавана да сьцяга: “У гонар перамогі пад Грунвальдам у 1410 годзе. Слава рыцарам-ліцьвінам Вялікага Княства Літоўскага — Беларусі. Мірон”.

Сьцяг лунаў над шашой некалькі гадзін.

Грунвальдзкая бітва — бітва паміж аб'яднанымі войскамі Вялікага княства Літоўскага і Польшчы з аднаго боку і войскамі Тэўтонскага Ордэна з другога — адбылася 15 ліпеня 1410 году ў раёне вёсак Грунвальд, Танэнбэрг, Стэмбарк і Ладзьвігава, прыблізна за паўсотню кілямэтраў ад Ольштына (тэрыторыя сучаснай Польшчы). Гэта была адна з найвялікшых і найзначнейшых бітваў Сярэднявечча, якая працягвалася 10 гадзін і скончылася паразай Тэўтонскага ордэну. Разгром крыжакоў падвысіў аўтарытэт ВКЛ і Польшчы ў Заходняй Эўропе. На месцы Грунвальдзкай бітвы ў 1960 годзе быў усталяваны помнік.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG