XVII Міжнародны фэстываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” адкрываецца сёньня ўвечары. На фінансаваньне тыднёвага сьвята, паводле расейскіх СМІ, Саюзная дзяржава выдаткуе 25 мільёнаў расейскіх рублёў.
Ад учора цэнтар Віцебску абвешчаны “рэжымнай зонай”. Трапіць сюды можна толькі праз абсталяваны мэталашукальнікамі КПП.
За аховай парадку ў часе фэстывалю будуць сачыць 1300 супрацоўнікаў міліцыі. Асаблівы кантроль будзе ажыцьцяўляцца ў Летнім амфітэатры, дзе сёньня адбудзецца адкрыцьцё “Славянскага базару”. Сюды кінуць прыкладна 300 міліцыянтаў. Зона забароны гандлю алькагольнымі напоямі вызначана ў радыюсе 500 мэтраў ад усіх фэстывальных пляцовак. Надзвычайныя захады бясьпекі будуць дзейнічаць да 18 ліпеня.