«Вы вінаватыя перш за ўсё. Вы паводле даручэньня прэзыдэнта не адзін год, а дзесяць гадоў арганізоўваеце падобныя мерапрыемствы. І нічога не зрабілі! Вы і кіраўнік адміністрацыі – а ён адказвае за палітычны бок, а вы за бясьпеку – ні чорта не зрабілі і пішаце мне рапарты аб тым, што там адбылося. Я больш за вас ведаю, што там адбылося, а дзяржаўнага сакратара няма на мерапрыемстве і ў полі зроку ня бачна».
А. Лукашэнка ў часе нарады з кіраўнікамі праваахоўных органаў таксама заявіў, што ў часе інцыдэнту 4 ліпеня праваахоўныя органы і службы выратаваньня спрацавалі неапэратыўна.
«Мне часта задаюць пытаньне, чаму я туды палез? Я б гэтага не зрабіў, калі б ня ўбачыў, што сабраліся дзясяткі машын хуткай дапамогі, і яны тапталіся на месцы зь мігалкамі, пакуль я туды не прыйшоў».
Паводле А. Лукашэнкі, гэта прыцягвала ўвагу людзей і магло выклікаць паніку. Ён выказаў недаўменьне, чаму не была створаная спэцыяльная брыгада, якая б дапамагала людзям на месцы.