Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С. Калякін не выключае правакацыю ўладаў


Лідэр Партыі камуністаў Сяргей Калякін перакананы, што сёньня Беларусь прачнулася ў іншай сытуацыі.


«Калі раней улады казалі, што ў нас спакойна і што няма тэрактаў, то цяпер сытуацыя памянялася, і гэта вельмі сумна», - гаворыць палітык.

Спадар Калякін перакананы, што выбух ня быў скіраваны супраць кіраўніцтва краіны. Пры гэтым ён не выключае, што ўлады могуць абвінаваціць у арганізацыі выбуху апазыцыю:

«У мяне ёсьць пэўныя сумненьні на гэты конт. А можа, камусьці ва ўладных структурах было выгадна зрабіць такую правакацыю перад парлямэнцкімі выбарамі, каб узбудзіць чарговую хвалю псыхозу, паспрабаваць абвінаваціць апазыцыю і пачаць закручваць гайкі па ўсіх кірунках. Калі такое будзе адбывацца, то ў мяне будзе болей сумненьняў, а ці ня маюць да гэтага дачыненьня ўладныя структуры. Але высновы пакуль рабіць рана».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG