Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: не дайшлі да ратушы


Міліцыянты затрымалі 8-х грамадзкіх актывістаў, якія ішлі на ўрачыстае адкрыцьцё гарадзкой ратушы на Савецкай плошчы.

Затрыманыя былі апранутыя ў майкі з надпісам "Жыве Беларусь!" Адзін зь іх - непаўналетні.

Паводле затрыманай моладзевай актывісткі Тацяны Буланавай, да іх падышлі супрацоўнікі МУС і запатрабавалі, каб яны прайшлі ў міліцэйскі аўтобус. Міліцыянты адмаўляюцца называць прычыны затрыманьня. Затрыманых актывістаў завезьлі ў міліцыю Ленскага раёну Магілёва.

Сёньня ў Магілёве ўрачыста адкрылі адбудаваную ратушу.

Ратушу зьнішчылі 51 год таму. Старшыня аблвыканкаму Барыс Батура падчас адкрыцьця назваў адбудову ратушы “гістарычнай справядлівасьцю”.

Да 1917 году ў гэтым будынку засядаў гарадзкі магістрат. Ад трэцяга жніўня 1926 году ратуша як помнік архітэктуры знаходзілася пад абаронай дзяржавы. Пасьля другой усясьветнай вайны пашкоджаную ратушу зьбіраліся аднавіць. Улетку 1957 году, аднак, яе ўзарвалі.

Так выглядае магілёўская ратуша цяпер

Насупраць ратушы — мэмарыял “Барацьбітам за савецкую ўладу”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG