Лінкі ўнівэрсальнага доступу

7 сутак арышту і 350 тысяч штрафу за сустрэчу зь сябрамі <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


7 сутак арышту і 350 тысяч штрафу за сустрэчу зь сябрамі. Так суд пакараў сябра АГП Міхаіла Пашкевіча.

Сябры, прадстаўнікі амбасады ЗША, журналісты, лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька ад 9-й раніцы чакалі ля Дому правасудзьзя, пакуль Міхаіла Пашкевіча прывязуць у суд. Хлопца прывезьлі толькі пасьля абеду. Яго правялі ў будынак суду патаемна.

Судзьдзя Рыта Шаграй пачала разгляд за зачыненымі дзьвярыма. Адвакатка Сьвятлана Гарбаток грукала ў дзьверы доўгі час. У выніку спэцназаўцы міліцыі ўпусьцілі яе, але не дазволілі ўвайсьці ў залю жадаючым назіраць за працэсам.

Р.Шаграй адхіліла хадайніцтва Міхаіла Пашкевіча і ягонай адвакаткі дазволіць ахвотным прысутнічаць на адкрытым судовым паседжаньні. І толькі пасьля таго, як яны схадзілі да старшыні суду Кастрычніцкага раёну Менску, прысутных прапусьцілі ў залю. Старшыня суду сказаў, у прыватнасьці журналістцы Радыё Свабода: “Вас прапусьці – вы пасьля панапісваеце”.

Судьдзя Рыта Шаграй груба перапыняла адвакатку і зрабіла ёй некалькі заўвагаў адразу. Некаторых людзей яна выдаліла з судовай залі, а некаторых – аштрафавала, абвінаваціўшы ў непавазе да суду. Р.Шайгай выдаліла з судовай залі Анатоля Лябедзьку. Палітык Людміла Гразнова запыталася ў судзьдзі: “Можа нам усім сысьці?” Тая адказала, што была б вельмі задаволеная.

Судзьзя папрасіла міліцыянтаў назіраць за прысутнымі ў судовай залі. І калі нешта падасца ім падазроным, паведамляць ён – гэтыя людзі будуць выдаленыя з залі.

Анатоль Лябедзька падкрэсьліў, што ніколі ня бачыў такога судовага працэсу.

Апроч арышту на 7 сутак Міхаіла Пашкевіча таксама аштрафавалі за непавагу да суду на 10 базавых велічыняў (350 тысяч рублёў).

Судзьдзя Рыта Шаграй адхіліла хадайніцтва адвакаткі, каб у судзе заслухалі сьведкаў.

Міхаіла Пашкевіча затрымалі ў суботу 28 чэрвеня на вакзале ў Менску, калі ён хацеў сустрэцца са сваімі сябрамі ў Горадні. У 17.25 адбылася сустрэча, а ў 17.30 міліцыянты вялі яго ў службовую машыну. Міліцыянты паведамілі, што на вакзале ён не мацюкаўся, а вось калі сеў у службовую машыну, то пачаў махаць рукамі, гучна крычаць і нецэнзурна лаяцца на адрас міліцыянтаў.

Судзьдзя пакінула без увагі слова Міхаіла Пашкевіча, што ён добра ведае гэтых сьведак-міліцынятаў, і што яны яго таксама добра ведаюць ды што ў іх непрыязныя адносіны.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG