Ва ўстаноўчым сходзе, які праходзіў на сядзібе БНФ, узялі ўдзел 49 дэлегатаў з розных рэгіёнаў Беларусі.
Паводле лідэра моладзевага крыла АГП Аляксандра Шумкевіча, асноўны склад заснаванай арганізацыі — былыя сябры моладзевага хрысьціянска-сацыяльнага саюзу “Маладыя дэмакраты”. Ён быў пазбаўлены афіцыйнай рэгістрацыі Міністэрствам юстыцыі чатыры гады таму.
Аляксандар Шумкевіч сказаў:
“Мы бачым некалькі кірункаў дзейнасьці арганізацыі. Па-першае, гэта вулічныя акцыі, праца з насельніцтвам. Па-другое, вельмі важны кірунак дзейнасьці — адукацыйны. Мы будуем дзейнасьць нашай арганізацыі так, каб яна была зразумелая для простай моладзі”.
На сходзе абраны сямнаццаць сяброў Цэнтральнай рады. 21-гадовы Міхаіл Пашкевіч таксама балятаваўся на пасаду лідэра арганізацыі.
Паводле Міхаіла, перамагла пазыцыя Аляксандра Шумкевіча, які выступае найперш за адукацыйны кірунак. Міхаіл Пашкевіч абраны намесьнікам старшыні ў арганізацыі вулічных акцыяў:
“Той імідж партыі, які складаўся цягам дзесяцігодзьдзя, — памяркоўных, менавіта інтэлігентаў, эканамістаў цяпер з дапамогай людзей больш актыўных, з дапамогай такой сьвежай крыві толькі ўзрушыцца. І я думаю, грамадзкасьць ацэніць каштоўнасьці й нашай ідэалёгіі, і нашых падыходаў. Вельмі, канечне, нам цяжка будзе цяпер ламаць стэрэатыпы.
Але, я думаю, у нашай моладзі ўсё атрымаецца. У любым выпадку і партыя, і моладзевая арганізацыя павінны быць больш мабільнымі й больш эфэктыўна дзейнічаць”.
Міхал ёсьць адзін з заяўнікаў Сацыяльнага маршу, і падчас гэтай акцыі ўпершыню можна будзе пабачыць зацьверджаную на сходзе сымболіку “Маладых дэмакратаў”.
Міхаіл сказаў, што ён прыхільнік актыўнага ціску на ўладу:
“Тая стратэгія, якую прынялі аб’яднаныя дэмсілы на пэрыяд да першых свабодных выбараў, гэта можа быць і да другога прышэсьця Хрыста. Ніхто ня ведае, калі гэта будзе. І я не магу сказаць, што я падзяляю тэорыю дыялёгу з уладай”.
Паводле старшыні партыі Анатоля Лябедзькі, які выступіў на сходзе, АГП будзе заўсёды для “Маладых дэмакратаў” часткай адзінай каманды і надзейным партнэрам. Ён заклікаў удзельнікаў сходу “зрабіць свой унёсак у будаўніцтва дэмакратычнай і эўрапейскай Беларусі”.
Лідэр моладзевай арганізацыі АГП “Маладыя дэмакраты” Аляксандар Шумкевіч "Маладыя дэмакраты" возьмуць актыўны ўдзел у парлямэнцкіх выбарах Падчас абраньня кіраўніцтва моладзевай арганізацыі АГП На ўстаноўчым сходзе выступіў лідэр АГП Анатоль Лябедзька