Я хацеў бы пачытаць не мастацкі твор, а ўрывак з аўтабіяграфічнай кніжкі “Доўгая дарога дадому”. Гэта ўрывак пра калектывізацыю 30-х гадоў, якую Быкаў бачыў на свае вочы. Я таксама бачыў калектывізацыю на свае вочы і ведаю, што гэта такое, толькі розьніца ў бачаньні - дваццаць гадоў. У Заходняй Беларусі калектывізацыя адбывалася ў 1949-50 гадах. Я памятаю - гэта была найвялікшая трагедыя нашых сяляняў, увогуле ўсёй беларускай нацыі.
Чытаем Быкава. Увесь чэрвень, кожны дзень, на хвалях Свабоды будуць гучаць быкаўскія радкі. Іх будуць чытаць розныя людзі – і блізкія сябры пісьменьніка.
Чытаем Быкава. Увесь чэрвень, кожны дзень, на хвалях Свабоды будуць гучаць быкаўскія радкі. Іх будуць чытаць розныя людзі – і блізкія сябры пісьменьніка.