Адбылося паседжаньне ЦВК. Прадстаўнікі палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сіл у сваю чаргу прадставілі плян выбарчай кампаніі.
Першы сакратар Партыі камуністаў беларускай Сяргей Калякін, які цяпер старшынюе ў прэзыдыюме, пацьвердзіў, што АДС прытрымліваюцца сваёй ранейшай пазыцыі і гатовыя ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі:
"Задоўга да пачатку кампаніі зацьверджаны адзіны сьпіс кандыдатаў. У кожнай выбарчай акрузе будзе балятавацца толькі адзін кандыдат ад Аб’яднаных дэмакратычных сіл. Ёсьць адзіны сьпіс прадстаўнікоў у акруговыя выбарчыя камісіі. Завяршаецца праца над нашымі прапановамі ва ўчастковыя выбарчыя камісіі.
АДС будзе ўважліва адсочваць дзеяньні ўлады на ўсіх этапах выбарчай кампаніі. Літаральна з заўтрашняга дня прадстаўнікі АДС, палітычных партый пачнуць збор подпісаў за сваіх прадстаўнікоў у акруговыя камісіі.
.
І мы як перакінем першы мяч ў бок ўлады. І паглядзім, як улады адрэагуюць на патрабаваньні Канстытуцыі і закону пра тое, што палітычныя партыі зьяўляюцца галоўным суб’ектам у фармаваньні выбарчых камісій. Гэта будзе першая цагліна альбо ў будынак таго, што выбары будуць парводзіцца дэмакратычна, альбо што выбары зноў стануць чарговым фарсам”.
Віктар Карняенка выказаў такое меркаваньне:
“Мой прагноз такі: магчыма, прадстаўнікі АДС будуць уключаны ў акруговыя выбарчыя камісіі, тым больш, што ёсьць адпаведная заява старшыні ЦВК. Але ўсё ж такі самае прынцыповае – гэта ўчастковыя камісіі, там, дзе адбываецца падлік галасоў. Канечне, гэта будзе найбольш яскравая дэманстрацыя таго, ці згодна ўлада хоць на частковую лібэралізацыю выбарчага працэсу”.
Як міжнародныя структуры могуць ацаніць, ці былі выбары дэмакратычнымі? Старшыня АГП Анатоль Лябедзька, які толькі што вярнуўся з Страсбуру, апавёў пра дамоўленасьць з уплывовымі дэмакратычнымі структурамі пра перадачу сьпісаў:
“Сьпісы і адзіных кандыдатаў, і таго, каго мы прапануем у акруговыя камісіі, будуць перададзеныя зацікаўленыя асобам і ў паліткамітэт, і ў падкамітэт па Беларусі Рады Эўропы, каб яны выконвалі функцыю лакмусавай паперы. Вось 110 прозьвішчаў. Колькі зь іх зарэгістравана? Вельмі проста тады рабіць маніторынг”.
Віктар Івашкевіч выказаў думку, што ўлада зацікаўленая, каб АДС прынялі ўдзел у выбарах, але будзе чыніць ўсялякія абмежаваньні. Ён прапанаваў, каб АДС не зьвярталі ўвагі на гэтыя абмежаваньні, праводзілі сустрэчы з выбарцамі, дзе зручней, а не дзе дазволяць, распаўсюджвалі столькі агітматэрыялаў, на колькі хопіць сродкаў:
“Улада ў дадзенай сытуацыі будзе стаяць перад выбарам: ці яна здымае нашых кандыдатаў і сама сваімі рукамі ажыцьцяўляе байкот і закопвае надзею на прызнаньне гэтай Палаты на Захадзе, ці яна па факце дазваляе нам гэтым займацца, і мы такім чынам займаемся”.