Такую заяву агенцтву AFP зрабіла амбасадарка ЗША ў Беларусі Карэн Ст’юарт праз тэлефон з Вашынгтону.
“Мы па-ранейшаму гатовыя разглядаць шляхі паляпшэньня нашых адносінаў. Але гэта залежыць ад крокаў з боку беларускіх уладаў і сытуацыі ў галіне правоў чалавека, якая сталася падставай для нашых санкцыяў. Мы чакаем вызваленьня палітвязьняў і чакаем, як пройдуць парлямэнцкія выбары”.
Спадарыня Ст’юарт падкрэсьліла, што Вашынгтон па-ранейшаму настойвае на вызваленьні ўсіх палітвязьняў, у тым ліку экс-кандыдата на прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году Аляксандра Казуліна і двух актывістаў, засуджаных ужо сёлета.
“Наступная важная вяха, зь якой мы зьвязваем спадзяваньні на пазытыўныя зьмены ў беларускім палітычным жыцьці, — парлямэнцкія выбары і пэрыяд кампаніі перад імі”, — заявіла спадарыня Ст’юарт.
Паводле яе словаў, будучыя парлямэнцкія выбары стануць ключавым тэстам “на здольнасьць А.Лукашэнкі давесьці да лягічнага канца ранейшыя асьцярожныя зрухі ў бок гатовасьці да рэформаў”. І ў выпадку станоўчых зьменаў ЗША будуць гатовыя да дыялёгу зь Беларусьсю.