Паводле ягонай інфармацыі, міністэрства юстыцыі прааналізавала шэраг выступленьняў у СМІ кіраўніка руху Аляксандра Мілінкевіча і некаторых іншых прадстаўнікоў руху. У выніку міністэрства прыйшло да высновы, што дзейнасьць аб’яднаньня будзе насіць не грамадзкі, а палітычны характар. Па-другое, Мін’юст робіць прагноз, што ў выпадку рэгістрацыі дзейнасьць аб’яднаньня ня будзе адпавядаць заяўленым мэтам і задачам.
Спадар Губарэвіч сказаў, што гэтае рашэньне міністэрства юстыцыі будзе аспрэчвацца ў Вярхоўным судзе Беларусі.
Гэта была ўжо трэцяя спроба “Руху “За свабоду” зарэгістравацца.