У Гомелі апошняя незалежная грамадзка-палітычная газэта “Вольны час” закрылася ў верасьні 2005 году. Гэта было зьвязана найперш з адмовай дзяржаўных паліграфічных прадпрыемстваў абласнога цэнтру, а таксама Рэчыцы, Мазыра, Сьветлагорску друкаваць газэту. А сёлета ў траўні раптоўна памёр і рэдактар газэты, сябра БАЖ Уладзімер Вербавікоў.
Друкаваць і распаўсюджваць у рэгіёне складана ня толькі так званыя вялікія газэты, але й малафарматныя незалежныя выданьні.
Гаворыць рэдактар гомельскага інфармацыйнага бюлетэня “Грамадзянскія ініцыятывы” Васіль Палякоў:
“З распаўсюдам сродкаў масавай інфармацыі і так былі складанасьці, асабліва апошнім часам, калі з шапікаў зьніклі незалежныя газэты “Товарищ”, “Народная воля”. Былі праблемы і для невялічкіх выданьняў, якія не рэгіструюцца.
З прыняцьцем гэтага закону становішча толькі пагаршаецца. Бачна, што ўлада наступае на свабоду слова, імкнецца ўсё больш і больш кантраляваць сродкі масавай інфармацыі, каб не даваць грамадзтву нейкую альтэрнатыўную думку. Каб грамадзтва чула й бачыла толькі тое, што жадае ўлада”.
Журналістка, сябра БАЖ Надзея Тарасава мяркуе, што новы закон пра СМІ не паляпшае ўмовы існаваньня недзяржаўных мэдыяў:
“Я ня думаю, што будзе лягчэй і рэгістраваць выданьні, і тым больш распаўсюджваць. Усё застанецца так, як і сёньня. Ня лепш. Гэта значыць, што дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі будуць распаўсюджвацца, як кажуць, па загадзе ў калгасах, саўгасах ды іншых арганізацыях. А незалежныя будуць друкавацца дзе-небудзь за мяжой — у Літве ці ў Расеі”.
Кіраўнік рэгіянальнай арганізацыі БАЖ у Гомелі Анатоль Гатоўчыц зьвяртае ўвагу на адрозьненьне ўмоў існаваньня мэдыяў у Беларусі й некаторых эўрапейскіх краінах. Да прыкладу, Швэцыі, дзе права на фінансавую падтрымку зь дзяржаўнага бюджэту мае любая газэта, у якой колькасьць падпісчыкаў дасягнула дзьвюх тысячаў:
“Калі ўжо прымаць новы закон “Аб сродках масавай інфармацыі”, то трэба было закласьці ў яго не чарговыя абмежаваньні, а сучасныя эўрапейскія нормы. Я нядаўна быў у Швэцыі, у прыватнасьці, у калег са “Стакгольмскай свабоднай газэты”. Яны выдаюць агулам пяць газэтаў і маюць істотную фінансавую падтрымку зь дзяржаўнага бюджэту. У краіне заканадаўча замацаваны парадак: калі колькасьць падпісчыкаў любой газэты дасягнула дзьвюх тысячаў, яна мае права на дзяржаўную датацыю. Газэтам не абмяжоўваюць падпіску, распаўсюд. І адкрываюць выданьні бязь цяжкасьцяў”.
Адсутнасьць незалежных друкаваных медыяў у Гомелі рэгіянальныя актывісты спрабуюць кампэнсаваць інтэрнэтам.
Зусім нядаўна супольніцтва аб’яднаных дэмакратычных сілаў Гомельскай вобласьці адкрыла ў Інтэрнэце свой сайт — odsgomel.org.
Аднак у новым законапраекце пра СМІ ўлада спрабуе накінуць “адміністрацыйную аброць” і на інтэрнэт.
Меркаваньне сябра БАЖ, юрыста Леаніда Судаленкі:
“Наколькі мне вядома, новы закон пра СМІ прадугледжвае рэгістрацыю інтэрнэт-старонак як сродкаў масавай інфармацыі. Такое ёсьць у Кітаі.
Гэта спроба абмежаваць інтэрнэт-рэсурс, дзе цяпер няма татальнага кантролю за свабодай думак, меркаваньняў, наагул інфармацыі”.