Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А. Старыкевіч: “Беларуская практыка горшая за любыя законы”


Законапраект аб СМІ прадугледжвае большы кантроль дзяржавы за інтэрнэт-прасторай. У гэтым ягонае прынцыповае адрозьненьне ад дзейнага закону. Пры гэтым няма яснасьці, якія інтэрнэт-рэсурсы будуць лічыцца СМІ. Права рэгуляваньня інтэрнэту аддаецца Саўміну.


Ці адчуваюць пагрозу з боку новага закону незалежныя інтэрнэт-рэсурсы? Меркаваньне Аляксандра Старыкевіча з інтэрнэт-рэсурсу “Салідарнасьць”:

“Нашая практыка горшая за любыя законы. Пакуль цяжка зразумець, якія пагрозы нясе гэты праект, там шмат пытаньняў не толькі адносна артыкулаў, але і таго, як яны будуць тлумачыцца. Аднак і так зразумела, што беларускія ўлады гэта робяць выключна дзеля ўзмацненьня кантролю над прэсай, а не для таго, каб яе разьняволіць і зрабіць больш спрыяльныя ўмовы для СМІ”.

Рэакцыя беларускай журналісцкай супольнасьці на зьяўленьне новага законапраекту аб СМІ не зьяўляецца дастатковай.

“Дастатковай яна была б, каб удалося спыніць не толькі гэты закон, але ўсю практыку ціску на незалежныя СМІ. Але на сёньня гэта выглядае фантастычна. На жаль, нашыя магчымасьці вельмі абмежаваныя”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG