Такі прысуд вынес судзьдзя Сяргей Епіхаў.
Пасьля суду Леанід Акаловіч накіраваўся дадому ў Менск.
Нагадаем, 19 красавіка ў вёсцы Дражна Старадароскага раёну быў усталяваны шасьціканцовы крыж у памяць пра 25 мірных сялян, забітых савецкімі партызанамі ў 1943 годзе. Сьвятар Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы айцец Леанід Акаловіч асьвяціў крыж. Пазьней міліцыянты склалі пратакол на арганізатараў мерапрыемства, якое было расцэнена як несанкцыянаваны сход. На 15 сутак за гэта былі асуджаныя грамадзкі актывіст Вячаслаў Сіўчык і аўтар кнігі пра трагедыю вёскі Дражна, дасьледчык Віктар Хурсік.
Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і пазьней чытайце на сайце.