Выступаючы на паседжаньні камісіі па правах чалавека і СМІ Палаты прадстаўнікоў, Натальля Пяткевіч сказала, што новы закон аб СМІ ўводзіць рэглямэнтацыю інтэрнэт-вэрсій дзейных друкаваных і электронных СМІ і не закранае ўласна інтэрнэт-выданьняў.
У законе пазначана, што рэглямэнтацыя ўласна інтэрнэт-выданьняў аднесеная да кампэтэнцыі Савету Міністраў. Спадарыня Пяткевіч патлумачыла, што гэта не азначае, што адпаведная пастанова саўміну “можа зьявіцца заўтра або праз паўгода. Такая пастанова можа і не зьявіцца наагул", — заявіла намесьніца кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта.
Яна падкрэсьліла, што пастанова будзе прынятая, "калі ўзьнікне вострая неабходнасьць", напрыклад, "калі інтэрнэт-СМІ стануць праблемай па колькасьці, а не па зьмесьце".