Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Сетка” — гэта рэакцыя на моц і дзеяньні апазыцыі”


Старшыня АГП Анатоль Лябедзька, як і большасьць апытаных намі палітыкаў, пра фільм “Сетка” шмат чуў, але сам яго не глядзеў — ня мог памяняць яго на футбольныя баталіі.


Лябедзька: “Гэта не фальстарт. Гэта рэакцыя на дзеяньні Аб’яданых дэмакратычных сілаў. Улада паглядзела, што на гэты раз зроблена значна больш і АДС падрыхтаваная да выбараў як ніколі. Ёсьць адзіны сьпіс, ёсьць пасланьне, ёсьць агульная кампанія за свабодныя выбары. Таму “Сетка” — гэта рэакцыя на дзеяньні АДС. Па-другое, іх інфармацыйныя мажлівасьці такія, што такія фільмы яны могуць пазьней паўтарыць і 10 разоў. І па-трэцяе — калі плацяць вялікія грошы за стары матэрыял, які сьмярдзіць нафталінам — чаму б яго не рабіць? Працуе канвэер”.

Цыганкоў: “Ці могуць такія фільмы паўплываць на тых выбарнікаў, якія яшчэ ня вызначыліся, або людзі ўжо не рэагуюць на такую прапаганду?”

Лябедзька: “Усё цяжэй схіляць людзей на свой бок такімі прапагандысцкімі штучкамі. З кожнай выбарчай кампаніяй людзей, якія ідуць галасаваць пад уплывам такіх сэрыялаў, усё менш. Гэта вельмі вузкая аўдыторыя бабулек і дзядулек, у якіх альтэрнатыўнай інфармацыі няма і ня будзе”.

  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG