“Малянкоўска-хрушчоўскі клопат пра грамадзянаў прынёс нам блёчныя забудовы. Гэтыя дамы стаяць і дагэтуль. Схема забудовы так і не памянялася”, — кажа мастак.
“Людзі то цягнуцца ў горад, то назад кіруюцца. У пятніцу — з гораду, вечарам у нядзелю — назад. Чаму? Бо людзі імкнуцца да натуральнага. Гэта таксама сьведчыць пра камфорт”, — перакананы спадар Маркавец.
“Што да культурнага жыцьця, фактычна яго і няма. Шмат што робіцца на энтузіязьме і альтруізьме. Але гэта не паказьнік таго, што адбываюцца нейкія зьмены. Музэі таксама стараюцца нешта прыдумаць, каб прыцягнуць гледачоў. Але нечага новага пакуль няма. Не магу прывесьці прыклад удзелу дзяржавы ў стварэньні, скажам, новых галерэяў. Усё робіцца па інэрцыі”, — лічыць В.Маркавец.
“Горад ёсьць горад, і ня кожны ў ім ужываецца. Ён душыць сваім паветрам”, — дадае ён.