Прэсавая служба Лукашэнкі паведаміла, што «ў працяг кантактаў, якія адбыліся падчас нефармальнага саміту СНД у Санкт-Пецярбургу, прэзыдэнты абмяняліся думкамі па актуальных пытаньнях двухбаковых адносін і міжнароднага парадку дня».
Была дасягнутая дамоўленасьць, што двухбаковая сустрэча адбудзецца ў Берасьці 22 чэрвеня, у дзень нападу нацысцкай Нямеччыны на СССР.
«Аляксандар Лукашэнка і Дзьмітры Мядзьведзеў дамовіліся пра візыт расейскага прэзыдэнта ў Беларусь, які пройдзе 22 чэрвеня – у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Гэтая трагічная дата зьяўляецца знакавай для народаў абедзьвюх краін. Сымбалічны таксама той факт, што сустрэча двух прэзыдэнтаў адбудзецца на берасьцейскай зямлі, якая першай прыняла на сябе ўдар нямецка-фашыстоўскіх захопнікаў», - гаворыцца ў паведамленьні прэсавай службы кіраўніка Беларусі.
Варта зазначыць, што двухбаковая сустрэча Лукашэнкі і Мядзьведзева падчас нядаўняга нефармальнага саміту СНД у Санкт-Пецярбургу не адбылася. Учора пасол Расеі Сурыкаў выказаў меркаваньне, што двухбаковая сустрэча можа адбыцца летам, «можа, напрыканцы лета».