Вядучы сацыялягічны інстытут сьвету апытаў прыблізна па тысячы людзей старэйшых за 15 гадоў у 14 краінах, ставячы ім пытаньне: “На вашу думку, колькі людзей у вашай краіне баіцца адкрыта выказваць свае палітычныя погляды?”
Дык вось, колькасьць людзей, якія адказалі, што “большасьць” або “шмат” баіцца адкрыта гаварыць пра палітыку, зьменшылася адно ў Кіргізстане. Ва Ўзбэкістане такое апытаньне праводзілася толькі ў 2007 годзе, таму нельга было зрабіць нейкую выснову пра дынаміку зьмены. А ўва ўсіх астатніх поставецкіх дзяржавах узровень гэтай боязі павысіўся.
У сямі постсавецкіх краінах — Таджыкістане, Армэніі, Малдове, Азэрбайджане, Узбэкістане, Літве і Грузіі — больш за палову рэспандэнтаў адзначыла, што “большасьць” або “шмат” людзей у іх баіцца адкрыта выказваць палітычныя погляды.
Найбольш драматычна гэты ўзровень “палітычнай боязі” павысіўся ў Літве і Грузіі (да амаль 55 працэнтаў). З Грузіяй справа больш-менш ясная — пасьля “Рэвалюцыі ружаў” 2004 г., імідж прэзыдэнта Міхаіла Саакашвілі як дэмакрата пачаў няўхільна і бесьперапынна падаць, як у самой краіне, так і навонкі яе. А вось у выпадку Літвы Гэлап не знаходзіць ніякага адмысловага вытлумачэньня для гэтага паказьніка.
У Беларусі дакладна палова рэспандэнтаў Гэлапа палічыла ў 2007 г., што беларусы баяцца адкрыта гаварыць пра палітыку.
Цікава ў сувязі з гэтым параўнаць, што ў актуальным апытаньні на сайце Беларускай службы Радыё Свабода, прыблізна 50 працэнтаў людзей задэкляравала, што будзе публічна пратэставаць, калі калегу звольняць з працы з палітычных матаваў. А другая палова выбрала “непублічныя” формы рэакцыі на гэткую падзею.
А вось у Кіргізстане колькасьць людзей, што баяцца выказваць палітычныя погляды, паменшала з 45 працэнтаў у 2006 г. да 33 працэнтаў у 2007. Тут праглядваецца несумненная сувязь паміж пераразьмеркаваньнем уладных паўнамоцтваў на карысьць парляманту у 2007 г., у выніку масавых антыўрадавых дэманстрацый у пачатку таго году.