Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да 30 тысяч настаўнікаў могуць страціць працу


На нарадзе ў кіраўніка краіны прынятае рашэньне пра пераход беларускіх школаў на 11-гадовую сыстэму адукацыі, які мае пачацца зь 1 верасьня. Цягам двух тыдняў будзе падрыхтаваны адмысловы прэзыдэнцкі дэкрэт. Якія наступствы будзе мець чарговая рэформа? ТЭМА ДНЯ


“Можа быць скарочана 23-30 тысяч ставак”

Паводле прагнозу Беларускага прафсаюзу работнікаў адукацыі і навукі ў выніку пераходу школы на 11-гадовае навучаньне, можа адбыцца скарачэньне значнай часткі пэдагагічных кадраў – 23-30 тысяч ставак. Пра гэта гаворыцца ў лісьце, накіраваным першаму намесьніку кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Анатолю Рубінаву. Таксама ў лісьце гаворыцца пра тое, што памяншаецца колькасьць сродкаў, якая накіроўваецца на адукацыю. А сярэдні заробак настаўніка склаў 583 тысячы рублёў ( 272 даляры) і, параўнальна з заробкамі ў прамысловасьці, памяншаецца.

Намесьнік старшыні прафсаюзу Раман Дапіра сказаў, што прадвызначыць наступствы новай рэформы складана.

“Але я скажу дакладана, што столькі рэформаў рабіць у адукацыі адначасова – гэта немагчыма. Адна рэформа, потым другая, потым яшчэ нешта будзе прыдумана. Нельга школу заўсёды пакідаць у стане рэформы. Таму, калі нейкія зьмены рабіць, трэба настолькі іх невіляваць, каб гэта ні дзеці не заўважылі, ні хто-небудзь яшчэ. А зараз крокі робяцца неадназначныя. Сытуацыя вельмі неадназначная”.

Паводле спадара Дапіры, на пачатковым этапе рэформу будзе вельмі складана рэалізаваць, бо “гэта ломка тых жа настаўнікаў. Сёньня выкладайце адзін прадмет, заўтра з двух прадметаў робяць адзін”.

***************

У.Здановіч: “Рэформа школы вядзе ў пячорны век”

Уладзімер Здановіч

Старшыня сталай камісіі Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Здановіч выступаў супраць вяртаньне да 11-годкі. Ён пракамэнтаваў прынятае рашэньне для радыё Свабода:

“Я змагаўся сумленна. Адкрыта адстойваў і выказваў сваё меркаваньне з нагоды школьнай адукацыі. Мяне вельмі зьдзіўляе, што гэта выклікае такую рэакцыю, што як гэта так, дэпутат выказаў нейкія свае меркаваньні. Але ж я лічу, што кожны чалавек мае на гэта права. І гэта нармальна, бо ёсьць прынцып працы, вызначаны кіраўніком краіны. Пакуль рашэньне не прынятае – змагайся, спрачайся, даказвай сваю правату. А калі ўжо прынятае, то выконвай. І зараз ужо будзе, мабыць, залежаць не ад Здановіча ці нейкага іншага чалавека, а ў першую чаргу ад настаўнікаў. Зараз яны павінны выйсьці на сцэну. Я вельмі разьлічваю на мудрасьць, вопыт маіх калегаў-пэдагогаў, якія перажылі ўжо не адну рэформу і ў любых умоваў працаваў дзеля нашых дзяцей, іх будучыні”.

Спадар Здановіч сказаў, што калі ўжо кіраўнік краіны прыняў рашэньне, то яго трэба выконваць. А нэгатыўныя наступствы гэтага пераходу, паводле спадара Здановіча, выявяцца.

Прынамсі спадар Здановіч заяўляе, што новая рэформа школы вядзе ў пячорны век. Па ягоных словах, нельга за тры месяцы выправаць добрыя навучальныя праграмы. Паводле спадара Здановіча, у выніку ў школе стануць непатрэбнымі 10 тысяч настаўнікаў.

Кіраўнік краіны заявіў, што рэформа школы прадугледжвае ўвядзеньне пяцідзённага навучальнага тыдня. Усе школьнікі будуць займацца па адзіных праграмах і атрымліваць аднолькавы аб'ём ведаў па прадметах. Ліцэйскія і гімназійныя клясы будуць ліквідаваныя. Агульная працягласьць навучальнага года павялічыцца на адзін тыдзень – да 1 чэрвеня.
Згодна з рэформай ня будзе прадметаў «Сусьветная мастацкая культура» і «Асновы бясьпекі жыцьцядзейнасьці», гісторыя Беларусі і ўсьясьветная гісторыя аб'ядноўваюцца ў адзін прадмет. Замест «Чалавека,грамадзтва, дзяржавы» зь 9 клясы будзе грамадазнаўства. Музыку і маляваньне пакідаюць толькі ў малодшых клясах. Да 1 верасьня будуць перапраўлены ўсе праграмы.


В.Вячорка: ”За лета нехта нешта зьлепіць левай нагой”

Намесьнік старшыні партыі БНФ Вінцук Вячорка мяркуе, што чарговая рэформа не дае адказу на канцэптуальнае пытаньне: ці беларуская адукацыя набліжаецца да эўрапейскай, ці вяртаецца у савецкую мінуўшчыну:

“Вынікі папярэдняй рэформы дагэтуль не падсумаваныя, бо выпуск 12-годкі будзе толькі налета. Гэта па-першае, а па-другое, такія сур’ёзныя рэчы, як скарачэньне альбо падаўжэньне на год патрабуюць сур’ёзнай падрыхтоўкі. Нічога гэтага зроблена не было і не магло быць. За лета нехта нешта зьлепіць левай нагой, а настаўнікі, дырэктары, бацькі, дзеці будуць пакутліва чакаць што гэта будзе азначаць”.

Радыё Свабода пра школьную рэформу:

“Гуманітарныя веды сёньняшняй уладзе непатрэбныя”


Рэпэтытарства: школьнікі - "за", міністэрства "супраць"


У наступным годзе будзе ўдвая больш абітурыентаў


Сярэдняя адукацыя у Эўропе: ня менш за 12 гадоў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG