Адвакатка Вера Страмкоўская, якая патрапіла ў гэты сьпіс, ужо дамаглася, што ў яе папрасілі прабачэньня, і чакае, калі непраўдзівыя зьвесткі будуць абвергнутыя публічна.
Журналіст першага каналу тэлебачаньня Юры Пракопаў у тэлефоннай размове з адвакаткай Верай Страмкоўскай папрасіў у яе прабачэньня за агалошаньне недакладных зьвестак адносна яе. Гэта адбылося сёньня пасьля таго, як Вера Страмкоўская паабяцала падаць на журналіста скаргу ў пракуратуру ці заяву ў суд, калі ён не абвергне заяву, што адвакатка Вера Страмкоўская нібыта атрымлівала грант у амбасадзе ЗША.
Паводле Веры Страмкоўскай, спачатку Юры Пракопаў адмовіўся даваць абвяржэньне, але потым удакладніў зьвесткі і папрасіў прабачэньня.
“Пазьней ён сам мне патэлефанаваў і сказаў, што ў іх ёсьць зьвесткі, што мы калісьці зьвярталіся ў амбасаду па грант на правядзеньне фэстывалю дакумэнтальнага кіно, але гранту не атрымалі. Пракопаў паабяцаў даць нейкае абвяржэньне, але ў якім гэта будзе выглядзе, яшчэ трэба дамаўляцца. І папрасіў у мяне прабачэньня”.
Адвакатка паведаміла, што напярэдадні ўжо падрыхтавала скаргу ў пракуратуру з просьбай завесьці крымінальную справу супроць Юрыя Пракопава за паклёп. “Калі абвяржэньне не прагучыць, падам скаргу ці зьвярнуся ў суд”, — не выключае Вера Страмкоўская.
Непраўдзівыя зьвесткі пра тое, нібыта Вера Страмкоўская атрымала грошы ў амэрыканскай амбасадзе, прагучалі 1 чэрвеня ў праграме “Панарама тыдня зь Юрыем Пракопавым”. Таксама сярод грантаатрымальнікаў былі названы дачка экс-кандыдата на прэзыдэнта Юлія Казуліна, былая дэпутатка Людміла Гразнова, рэдактар “Народнай волі” Ёсіф Сярэдзіч.
Юлія Казуліна кажа, што ніякіх грошай ад амэрыканскай амбасады не атрымлівала. Дзяўчына не выключае, што на тэлевядоўцу будзе пададзеная заява ў суд.
“Я ўвогуле далёкая ад палітыкі, ад усіх амбасадаў. Такі паклёп па тэлеканале без увагі пакінуць немагчыма. Мы зь сястрой абавязкова на гэта адрэагуем”.
Мне не ўдалося запытаць наўпрост у Юрыя Пракопава, чаму ён скарыстаў у сваёй праграме недакладныя зьвесткі. Працоўны тэлефон журналіста маўчаў, а мабільнага ў прыёмнай тэлерадыёкампаніі не паведамілі.
А як камэнтуюць зьвесткі пра атрыманьне грантаў іншыя асобы са сьпісу, які агучыла БТ?
Былая дэпутатка Людміла Гразнова мяркуе, што праз тэлевізію пачалі паклёпнічаць на апазыцыянэраў напярэдадні будучых выбараў у парлямэнт. “Ніякіх грошай у амбасадзе ЗША я не атрымлівала”, — заявіла Людміла Гразнова, якая цяпер узначальвае арганізацыю “Праваабарончы альянс”, зарэгістраваную ў Літве.
Рэдактар “Народнай волі” Ёсіф Сярэдзіч сказаў, што ня мае да Юрыя Пракопава прэтэнзій. Што да грошай, рэдактар прапанаваў параўнаць невялікія гранты, якія можна “абсалютна празрыста” атрымаць праз амбасаду ЗША, з сумай фінансаваньня дзяржаўных мэдыяў. “У наступным нумары газэты мы прывядзем гэтыя лічбы”, — сказаў Ёсіф Сярэдзіч, які перакананы, што параўнаньне будзе не на карысьць дзяржаўнага тэлебачаньня.
Тым часам амбасада ЗША ў Беларусі зрабіла наступную заяву: “Праграма малых грантаў амбасады ЗША ў Беларусі існуе шмат гадоў. Незалежныя мэдыі, вяршэнства закону і правы чалавека застаюцца асноўным прыярытэтам дзейнасьці праграмы”, — сказана ў заяве амбасады ЗША.