Са словаў Міхаіла Васільева, крыжы сьпілавалі супрацоўнікі УП “Жыльлё”. Аўтар здымкаў кажа, што адзін са зьнішчаных крыжоў быў пастаўлены ў памяць ахвяраў галоднага бунту ў 1930-я гады. Зьнішчаны таксама крыж у гонар Юркі Моніча. Ён быў усталяваны толькі тыдзень таму.
Юрка Моніч кіраваў антыбальшавіцкім рухам у цэнтральных раёнах Беларусі ад 1919 да 1924 году. Удзельнічаў у Слуцкім паўстаньні 1920 году. 23 траўня споўнілася 84 гады з дня пакараньня Юркі Моніча.