Прадстаўнікі Беларускага таварыства аховы помнікаў заявілі, што гэта парушэньне заканадаўства.
Экскаватар пачаў рыць траншэю і адкапаў чалавечыя косткі. Менавіта тут знаходзяцца вайсковыя брацкія могілкі 1914—1918 гадоў. Тут пахаваны жаўнеры расейкай арміі — беларусы, украінцы, расейцы, якія загінулі на фронце альбо памерлі ў менскіх шпіталях. Сьпісы пахаваных захоўваюцца ў Расейскім дзяржаўным ваенна-гістарычным архіве.
Гісторык Уладзімер Дзянісаў сказаў:
“Гарадзкія ўлады 10 гадоў абяцалі, што гэтая тэрыторыя будзе добраўпарадкавана. Будзе адноўлена старажытная царква-капліца, пабудаваная паводле праекту менскага архітэктара Нектар’еўскага ў выглядзе шлема старажытнага ваяра. Што там будуць выстаўлены сьпісы пахаваных на гэты могілках. І будзе зроблены своеасаблівы мэмарыяльны цэнтар памяці ахвяр Першай сусьветнай вайны ў Беларусі. На вялікі жаль, нічога ня зроблена”.
Царкву зьнесьлі за савецкім часам і на месцы могілак зрабілі рынак жывёлы. У 90-я гады Добраахвотнае таварыства аховы помнікаў дамаглося, каб гэтыя могілкі ўзялі пад дзяржаўную ахову і занесьлі ў дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Беларусі. У 2001 годзе быў афіцыйна зацьверджаны рэжым утрыманьня гэтай тэрыторыі, які катэгарычна забараняе любыя будаўнічыя земляныя работы.
Спадар Дзянісаў сказаў:
“Проста для таго, каб правесьці інжынэрныя камунікацыі, цеплатрасу, каналізацыю і іншыя сеткі, міністэрства культуры, нягледзячы на тое, што сем гадоў таму было прынятае рашэньне вывесьці ўсе гэтыя сеткі з гэтай тэрыторыі і пусьціць іх у абход, узгадніла вось гэтыя працы. Гэта прывяло да масавага зьнішчэньня пахаваньняў”.
Працы ўдалося спыніць пасьля таго, як спадар Дзянісаў зьвярнуўся да вайсковага аташэ расейскай амбасады. Дыпляматы накіравалі запыт у Раду бясьпекі. Таму вайскоўцы, якія спачатку прыехалі і сабралі чалавечыя косткі ў мяхі і нават пагрузілі на машыну, мусілі вярнуцца і закапаць іх тут жа ў траншэі. Старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч сказаў, што працы пакуль удалося спыніць:
“Там быў капітан, ён не прадставіўся. І ніякіх камэнтароў ня даў, чаму вырашана косткі пакінуць і куды яны іх хацелі вывозіць. Мы будзем займацца гэтай праблемай, каб наагул спыніць усялякія замахі на гэтую тэрыторыю”.