Віну за ціск, які прывёў да гэтага, спадар Іванашка ўсклаў на загадчыка ідэалягічнага аддзела Слонімскага райвыканкаму Сяргея Юшкевіча.
Вось як адрэагаваў на гэтае абвінавачваньне сам Сяргей Юшкевіч:
“Ну што ён там кажа?.. Ня ведаю нават, што і адказаць. Штосьці мяне зьдзіўляе яго пазыцыя”.
На самой справе "Слонімскі быткамбінат" ня мае прэтэнзіяў да “Газеты Слонімскай” як арандатара іх памяшканьня: рэдакцыя арандавала паверх у Доме быту цягам сямі гадоў, за 2007 год заплаціла 160 мільёнаў рублёў.
Навошта ж выкідаць прыбытковую рэдакцыю на вуліцу? Пытаньне да слонімскага ідэоляга Юшкевіча. Адказ:
“Я ня ведаю, ці можам мы гэта абмяркоўваць з вамі. У вырашэньні сытуацыі быў задзейнічаны ня толькі наш аддзел, але і іншыя. А менавіта тыя аддзелы, якія наўпрост маюць дачыненьне да арэнды памяшканьняў у камбінаце бытавога абслугоўваньня”.