Пра гэта сёньня паведаміў віцэ-прэм’ер беларускага ўраду Віктар Бура на сумесным паседжаньні дзьвюх палат Нацыянальнага сходу. Ён нагадаў, што поўная сума кантракту складае 300 мільёнаў даляраў. За гэтыя грошы беларусы ўзяліся пабудаваць 5 тысячаў кватэраў.
Беларусь атрымала авансавы плацёж памерам 90 мільёнаў даляраў ад ураду Вэнэсуэлы. Гэтыя грошы — частка праекту будоўлі жыльля ў гэтай краіне, якую вядуць беларускія будаўнікі.
Самае папулярнае
1