Спадар: “Я сам прадпрымальнік, таму баюся гаварыць што-небудзь. Баюся, крэдыт узяў, раптам не атрымаецца працаваць далей”.
Малады спадар: “Дакладна сказаць не магу, але маё меркаваньне, што, магчыма, такое мае месца, але не паказваецца ўладамі”.
Маладзён: “Так, я лічу, што саджаюць за палітыку. Ведаю па фільмах, па навінах, людзі зьнікаюць…”
Ягоны сябра: “Я не цікаўлюся палітыкай”.
Маладзён: “Канечне, гэта ёсьць. Я асабліва нічога такога ня чуў, увогуле канкрэтна нічога казаць ня буду, бо самі знаеце, самі разумееце”.
Карэспандэнт: “Што, баіцеся?”
Маладзён: “Так, баюся, як і ўсе, у прынцыпе, у нас…”
Спадар: “Не, у Беларусі не саджаюць, думаю, што ў нас усё добра”.
Спадарыня: “Ня чулі, ня ведаем такога”.
Яе сяброўка: “Таксама: ня чула, ня ведаю”.
Спадар: “Канечне, такое ёсьць, адназначна ёсьць. Упэўнены і ведаю пра гэта”.
Карэспандэнт: “Можаце назваць канкрэтныя прозьвішчы?”
Спадар: “Не, больш я нічога казаць ня буду. У мяне ў самога сын у Амэрыцы, і я шмат ведаю чаго”.
Малады спадар: “Я лічу, што ёсьць у Беларусі палітвязьні і ведаю, што саджаюць за палітыку, таму што сам некалькі разоў сядзеў за свае погляды”.
Карэспандэнт: “Гэта значыцца, арышт на суткі?”
Малады спадар: “Так, ад пяці да дзесяці, пятнаццаць было аднойчы, агулам каля ста сутак у мяне атрымліваецца. І штрафаў больш за пяцьсот мінімалак калісьці таксама сабралася. Я лічу, што тыя вязьні, якія зараз сядзяць, іхнія працэсы збольшага надуманыя, каб суцішыць усялякія пратэсты, якія ёсьць у Беларусі. Каб паказаць, што за любыя пратэсты могуць пасадзіць і надоўга, каб людзі не выступалі папросту, не пратэставалі. А наконт тых, якія сядзяць, я ведаю, што над Кімам быў суд, я лічу гэтыя працэсы надуманымі, палітычнымі”.
Спадар: “Ну, канечне, ёсьць такое, аб чым мова? У тое, што такое можа быць, цалкам веру”.
Ягоны сябра: “Саджаюць за палітыку, я думаю. Канкрэтна ня знаю, але думаю, што саджаюць”.
Малады спадар: “Афіцыйна — не, неафіцыйна — так”.
Карэспандэнт: “Можна назваць канкрэтна прозьвішчы, якія вы ведаеце?”
Малады спадар: “Палітычныя вязьні, гэта — Казулін, Леванеўскі, Васільеў, потым — Клімаў. Карацей, хто першы ў галаву прыйшоў”.