Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Дакумент падпісалі больш за 180 тысяч грамадзян Беларусі”.


Пра што пісалі беларускія газэты 26 траўня ў розныя гады мінулага.


Са старонак “Вольнай Беларусі” ў 1918 годзе прафэсар М.Доўнар-Запольскі радзіць: “Слова рэспубліка ў нашай мове німа: трэба ўжываць — Рэч Паспалітая... Парлямэнт павінен атрымаць найменне Вальнаго Сойму, а Устаноўчы Сойм — Вялікаго Вальнаго Сойму; старшыня парлямэнту — маршалак галоўны; дэпутаты — паслы; рада міністраў — Рада. У складзе Рады павінны мець мейсцо гэткія міністры: канцлер (старшыня, або міністар міжнародных спрау); падскарбі земскі (міністар фінансаў); маршалак земскі (міністар юстыцыі); гэтман (міністар вайсковы)...”

“ЛіМ” у 1958 годзе піша пра галоўнага інжынэра Калінкавіцкай МТС Ільлю Петлаха: “Самадзейны кампазітар стварае і музычныя інструменты. Нядаўна І.Петлах сканструяваў электрамузычны інструмент камбінаванага тыпу — “прэмінктон”, які ўзнаўляе гукі трубы, скрыпкі і некаторых іншых інструментаў. Адначасова “прэмінктон” можа быць выкарыстаны як прыёмнік. На корпусе “прэмінктона” змантавана таксама электрычная гавайская гітара”.

“Народная воля” ў 1998 годзе інфармуе: “Па словах каардынатара грамадскай ініцыятывы Хартыя’97 Андрэя Саннікава, гэты дакумент падпісалі ўжо больш за 180 тысяч грамадзян Беларусі... Колькасць прыхільнікаў ініцыятывы, якую назваў А.Саннікаў, узрастае, нягледзячы на актыўнае процідзеянне ўлад, “асабліва на вёсцы, дзе людзей запалохваюць, пагражаюць усялякімі праследваннямі”... Па яго словах, чарговае прадстаўніцтва Хартыі плануецца адкрыць у Вашынгтоне...”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG