Галіна Іванаўна Сяржаніна вырасла ў сям’і навукоўцаў — бацькі былі прафэсарамі-біёлягамі. Сама Галіна Іванаўна была аўтарам шэрагу навуковых выданьняў, а яе самай грунтоўнай працай сталася энцыкляпэдыя “Грыбы і грыбная кулінарыя”.
Слова пра Галіну Сяржаніну ад яе сяброўкі Галіны Сіўчык:
“Я яе вельмі паважала за яе ўменьне любіць, кахаць. Яна была вельмі добрым чалавекам. Я ня памятаю, каб яна казала пра каго штосьці дрэннае. Пры гэтым яна была вельмі прынцыповая. Працавітая. І як ва ўсіх таленавітых людзей, у яе ўсё атрымлівалася таленавіта: ня толькі кнігі і навука. Яна вельмі любіла сваіх унукаў, любіла вельмі мудра. У яе была цудоўная сям’я. Яна была вельмі прыгожая жанчына, і калі ішла са сваім мужам, то была падобная да каралевы. Яна штодня слухала “Свабоду”. І хоць асяродак быў расейскамоўны, яна заўсёды размаўляла са мной па-беларуску. Мы страцілі вельмі добрага чалавека”.