Прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Андрэй Папоў гаворыць, што ў парадку дня паседжаньня 20 пытаньняў:
“Бальшыня зь іх тычыцца ўзаемадзеяньня дзяржаваў-удзельніц у эканамічнай і фінансавай сфэрах, у галіне сацыяльнай палітыкі і барацьбе са злачыннасьцю.
Цэнтральным пытаньнем стане абмеркаваньне выкананьня даручэньняў Рады кіраўнікоў дзяржаваў і Рады кіраўнікоў урадаў аб падрыхтоўцы праекту стратэгіі эканамічнага разьвіцьця СНД, а таксама аб узгодненай транспартнай палітыцы і супольных захадах для павышэньня харчовай бясьпекі”.
Аналітык Аляксандар Класкоўскі называе СНД ня проста аморфнай, а нават эфэмэрнай структурай:
“Таму што фактычна ніякай судружнасьці няма. Ну, якая ж гэта судружнасьць, калі Грузія з Расеяй знаходзяцца амаль на мяжы вайны?! Я думаю, што і ў Маскве, і ў іншых сталіцах былых савецкіх рэспублік гэта цудоўна разумеюць. Але ж патрэбен нейкі дах для вырашэньня найперш двухбаковых пытаньняў.
Я думаю, прыезд Пуціна ў Менск найперш цікавы тым, як тут будуць ісьці перамовы зь беларускім кіраўніком. Для беларускага боку тут вельмі важна вызначыць новую расейскую герархію. Таму што там пакуль існуе дзьвюхгаловая канструкцыя – Пуцін нібыта сышоў, але разам з тым трымае моцныя вагары ўлады. І для афіцыйнага Менску важная задача – намацаць, хто ўсё ж там будзе важнейшы і на каго трэба арыентавацца”.
У афіцыйнай праграме сёньняшняй сустрэчы абазначана і 45-хвілінная размова з усімі прэм’ерамі Аляксандра Лукашэнкі. Аднак Аляксандар Класкоўскі не выключае, што кіраўнік Беларусі можа прыняць і некаторых прэм’ераў асобна, прынамсі Ўладзіміра Пуціна і Юлію Цімашэнку:
“Тут ёсьць момант інтрыгі. Таму што палітыка афіцыйнага Менску ў апошнія гады найперш палягае ў балянсаваньні, я б нават сказаў, лявіраваньні паміж рознымі полюсамі сілы. І я нагадаю, што ў момант абвастрэньня дачыненьняў з Масквой якраз і былі пошукі кантактаў з Украінай у энэргетычнай сфэры.
Я думаю, сёньняшняе пацяпленьне ў дачыненьнях з Масквой няпэўнае і кароткатэрміновае. Пад канец году, калі ўзьнікне пытаньне цэнаў на газ, можа быць новае абвастрэньне. І таму, я думаю, Менск сёньня будзе зандаваць глебу”.

Для Менску важная задача – намацаць, хто там будзе важнейшы