Гэта другія пазачарговыя выбары ў Грузіі сёлета. Пасьля масавых пратэстаў апазыцыі ў лістападзе мінулага году прэзыдэнт Міхаіл Саакашвілі з уласнай ініцыятывы скараціў свой прэзыдэнцкі тэрмін і прызначыў прэзыдэнцкія выбары на 5 студзеня 2008 г. У той самы дзень на адмысловым рэфэрэндуме грамадзяне Грузіі прагаласавалі за правядзеньне пазачарговых парлямэнцкіх выбараў 21 траўня 2008 г.
Паводле ацэнкі экспэртаў і апытаньняў грамадзкай думкі, у новы грузінскі парлямэнт павінны трапіць Аб’яднаны нацыянальны рух прэзыдэнта Саакашвілі і аб’яднаная кааліцыя дзевяці апазыцыйных партый. Пяціадсоткавы выбарчы парог могуць таксама адолець яшчэ дзьве апазыцыйныя сілы — Рэспубліканская партыя і новаствораны Хрысьціянска-дэмакратычны рух, якія выступаюць на выбарах самастойна.
Назіральнікі грузінскай палітычнай сцэны схіляюцца да думкі, што заўтрашнія выбары, як і папярэднія прэзыдэнцкія, будуць яшчэ адным плебісцытам папулярнасьці прэзыдэнта Саакашвілі, і што вынік гэтага плебісцыту цяжка спрагназаваць.
Паводле Свантэ Корнэла з Унівэрсытэту Джона Гопкінса ў ЗША, перашкодай для стабілізацыі сытуацыі ў Грузіі зьяўляецца высокая палярызаванасьць палітычных пазыцый і пэрсаналізаванасьць тамашняй палітыкі:
„Грузінская палітыка вельмі палярызаваная. Яна засяроджваецца на асобах. Паміж палітычнымі акторамі няма даверу, няма ахвоты да дыялёгу. А ў часткі апазыцыі ўсё яшчэ назіраецца схільнасьць да вываду людзей на вуліцу замест перамоваў з апанэнтамі”.
Аб’яднаная апазыцыя дамагаецца сыходу Саакашвілі з пасады прэзыдэнта. Калі ёй удасца выйграць выбары, вельмі праўдападобна, што пытаньне адстаўкі Саакашвілі паўстане як адно з найвастрэйшых у новым парлямэнце.
А што будзе, калі выбары выйграе прэзыдэнцкі Нацыянальны рух і, як прадказваюць некаторыя апытаньні, зь вялікім адрывам ад супернікаў? Гія Тартладзэ, адзін зь лідэраў аб'яднанай апазыцыі, даў зразумець Радыё Свабода, што ў гэткім выпадку супрацьстаяньне ў краіне будзе працягвацца:
„Калі выбары будуць сумленныя, мы гатовыя супрацоўнічаць і дамаўляцца з кожным. Але толькі тады, калі выбары ня будуць сфальсыфікаваныя. А калі ўлада нахабна сфальсыфікуе выбары і возьме вялізную большасьць у парлямэнце, гэта будзе мець сур’ёзныя наступствы. У такім разе ня будзе ўвогуле ніякага супрацоўніцтва”.