Прадстаўнік БНФ, юрыст Уладзімер Лабковіч патлумачыў “Свабодзе”, што ў Горадні на той час нельга было атрымаць памяшканьне для юрыдычнага адрасу ні ва ўласнасьць, ні ў арэнду. Па-другое, як заяўляе суразмоўца, рашэньне Мін’юста мае палітычны характар: яно накіравана на абмежаваньне ўплыву БНФ на маючыя адбыцца сёлета выбары ў парлямэнт.
“Міністэрства юстыцыі зыходзіць абсалютна з фармальнага боку і вельмі часта ў апошні час выносіць нам такія папярэджаньні. Пасьля даволі працяглай перапіскі з гэтым ведамствам мы прынялі рашэньне на тое, каб хаця б перапыніць гэту хвалю ціску як на ГА БНФ “Адраджэньне”, так і на партыю БНФ”.
Са словаў Уладзімера Лабковіча, паседжаньне Вярхоўнага суду прызначана на 10 гадзіну 28 траўня.
Грамадзкае аб'яднаньне Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне” афіцыйна дзейнічае з 1991 году. Перарэгістравана Мін’юстам 13 верасьня 1999 году, пасьведчаньне № 00614.