Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць онлайн- канфэрэнцыі – Алег Гулак


Алег Гулак нарадзіўся ў 1967 годзе ў Жылічах Кіраўскага раёну на Магілёўшчыне. У 1989 годзе скончыў юрыдычны факультэт БДУ. Працаваў юрыстам на “Інтэграле”, з 1996 году – у Беларускім Хэльсынскім Камітэце. Стварыў суполку БХК у Пінску, з 2002 году – выканаўчы дырэктар арганізацыі.
Беларускі Хэльсынскі Камітэт быў заснаваны ў 1995 годзе з ініцыятывы Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Янкі Брыля, Карласа Шэрмана ды іншых вядомых пісьменьнікаў і грамадзкіх дзеячаў. Старшынёй БХК з 1995 году зьяўлялася Тацьцяна Процька, 11 траўня г.г. на сходзе прадстаўнікоў БХК яна заявіла пра сваю адстаўку.
У інтэрвію “Свабодзе” новаабраны старшыня БХК Алег Гулак сказаў: “Наш агульны падыход такі, што ня трэба нешта мяняць радыкальна. Галоўныя накірункі застаюцца: гэта маніторынгі, прававая дапамога, аналітыка. Так, зьмяняюцца ўмовы, і мы карэктуем нашу працу. Трэба больш рабіць маніторынгаў, вывучаць праблемы, каб ня толькі крытыкаваць, а і прапаноўваць, як зрабіць лепш”.

Прачытаць адказы Алега Гулака на пытаньні наведнікаў сайту svaboda.org можна ТУТ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG