У амбасадзе застаюцца працаваць 4 дыпляматы з 32-х, якія былі на пачатку гэтага году.
Крыніца ў амбасадзе ЗША ў Менску паведаміла Свабодзе, што 11 дыпляматаў з сем’ямі пакінулі тэрыторыю Беларусі за 2 гадзіны да сканчэньня 72-гадзіннага тэрміну, адведзенага беларускімі ўладамі. Супрацоўнікі дыпмісіі разам зь сем’ямі і маёмасьцю без эксцэсаў мінулі беларуска-літоўскую мяжу на аўтамабілях. Іх суправаджаў часова павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур.
10 амэрыканскіх дыпляматаў пакінулі Беларусь на патрабаваньне беларускіх уладаў, яшчэ адзін – добраахвотна. Тлумачыцца гэта тым, што сярод высланых супрацоўнікаў амбасады — 5 марскіх пяхотнікаў, якія ажыцьцяўлялі ахову, і было вырашана, што шостаму вайскоўцу няма сэнсу заставацца ў адзіноце.
Ад сёньня ў амбасадзе ЗША застаюцца працаваць 4 дыпляматы з 32-х, якія былі на пачатку гэтага году.
Ціск беларускіх уладаў на амэрыканскую амбасаду пачаўся два месяцы таму, калі ў адказ на эканамічныя санкцыі ЗША супраць канцэрну “Белнафтахім” беларускія ўлады запатрабавалі ад’езду амбасадаркі Карэн Ст’юарт. Санкцыямі ЗША дамагаліся вызваленьня ўсіх беларускіх палітвязьняў. Пад час эскаляцыі канфлікту МЗС Беларусі запатрабаваў скарачэньня штату амбасады ЗША ўдвая, а пазьней – каб у Менску засталося ўсяго 6 дыпляматаў. ЗША назвалі гэты ціск беспадстаўным і неабгрунтаваным і выступілі з пагрозамі дзеяньняў у адказ. У тым ліку – пашырэньня эканамічных санкцыяў супраць Беларусі.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Анатоль Красуцкі ня лічыць тое, што амэрыканскія ўлады выканалі патрабаваньні беларускага боку, дыпляматычным посьпехам афіцыйнага Менску.
“Думаю, што проста ўрэгулявалі колькасьць штату ў пасольствах з аднаго і другога боку, аптымізавалі штаты да ўзроўню, які адпавядае разьвіцьцю адносін з гэтай краінай. Гэта чыста дыпляматычная практыка, і нічога болей. Нельга сказаць, што гэта ціск адной краіны на іншую”.
Дэпутат Красуцкі перакананы, што ў канфлікце вінаватыя ЗША, якія ўвялі санкцыі, што цяпер мяч на іх баку. Пры гэтым ён мяркуе, што да разрыву дыпляматычных адносінаў паміж ЗША і Беларусьсю справа ня дойдзе:
“Знойдуць кампрамісы, я думаю. Такія прыклады ў нашых адносінах былі ўжо не адзін раз, і ў справе разьмяшчэньня пасольскіх рэзыдэнцыяў, калі падавалася, што мы заходзілі ў тупік, але разам з тым знайшлі разумныя падыходы і выйшлі са стану гэтага крызысу”.
Былы прадстаўнік Беларусі ў ААН паэт Генадзь Бураўкін лічыць паводзіны беларускіх уладаў у гэтым канфлікце неадэкватнымі ў адказ на эканамічныя санкцыі, якія паводле агучанай раней афіцыйнай інфармацыі зьяўляюцца “мізэрнымі”:
“Краіна выглядае такім капрызным партнэрам, або партнэрам, які пераацэньвае свае сілы”.
Генадзь Бураўкін, ведаючы многіх цяперашніх беларускіх дыпляматаў, верыць, што ім удасца ўрэгуляваць канфлікт, калі ня будуць перашкаджаць непрафэсіяналы ў беларускай палітыцы і дыпляматыі:
“Я баюся, каб непрафэсіяналізм, непрафэсіяналы не пашкодзілі таму, чаму ніяк нельга шкодзіць, – будучыні беларускай дзяржавы, незалежнай, цывілізаванай, дэмакратычнай”.