“Дзянніца” ў 1918 годзе паведамляе зь Беларусі: “Народны Сэкрэтарыят Беларускай Народнай Рэспублікі прыняў пастанову аб апавешчэньні беларускай мовы гасударственым і абавязковым языком Рэспублікі. Нацыянальныя меншасьці Беларусі могуць корыстацца сваей мовай у офіцыальных зносінах з урадовымі установамі. Усе акты, дакумэнты і перапіска урадовых устаноу павінны пісацца гасударственым беларускім языком”.
Са старонках “ЛіМу” ў 1958 годзе салістка беларускага балету Аля Карзянкова заклікае: “Колькі цікавых аднагодак — беларускіх дзяўчат даводзіцца сустракаць кожны дзень. Гэта маладыя будаўнікі, інжынеры, аграномы, урачы, настаўніцы, брыгадзіры палёў. І вельмі шкада, што гэтых людзей няма яшчэ сярод гераінь нашых балетаў. А вельмі ж хочацца расказаць пра іх думы і пачуцці вобразнай мовай танца. Усё гэта блізкае і зразумелае нам, акцёрскай моладзі. Мы не трацім надзеі, што сустрэча з вобразамі новых гераінь адбудзецца неўзабаве”.
* Уладзімер Някляеў пасьля абраньня яго старшынём праўленьня Саюзу пісьменьнікаў у газэце “Имя” ў 1998 годзе заяўляе: “Большасьці пісьменьнікаў абсалютна неабходны прафсаюз. Арганізацыя ў тым выглядзе, як яна задумвалася яшчэ Горкім: фонд дапамогі пісьменьнікам — п’яніцам, бедным ды слабым. Потым ужо саюз зрабіўся палітычнай установай. Вось чаму, абараняючы ўсе сёньняшнія прынцыпы Саюзу пісьменьнікаў, я пастараюся зрабіць усё магчымае, каб вярнуць яму функцыі прафэсійнага саюзу”.