Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні ствараюць начлежку для бяздомных


У Горадні перарабляюць у начлежку для бяздомных былы інтэрнат абласнога шпіталя. Адрамантаваны будынак будзе разьлічаны на пяцьдзесят беспрытульных.

Начлежку ствараюць гарадзкія ўлады Горадні. Тут будзе пастаянна дзяжурыць міліцыянт. Насельнікі могуць разьлічваць на гадавы побыт, за гэты час яны павінны будуць знайсьці працу і зьмяніць месца жыхарства.
Будынак па вуліцы Карскага, які наведаў наш карэспандэнт, павінен быў быць здадзены да канца красавіка, аднак завяршэньне рамонту адкладаецца. Рабочыя патлумачылі тым, хто тэрміны былі не зусім рэальныя. Да таго, халоднай парою не сохлі атынкаваныя сьцены. Новыя вокны ўжо на месцы.
Паводле ацэнак Чырвонага Крыжа, у Горадні больш да дзьвесьце валацугаў. Іхнія шэрагі папаўняюцца, апроч іншага, за кошт тых, хто выходзіць на волю з калёній і турмаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG