Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арганізатар пратэстаў у Дружным – у шпіталі


Жыхар пасёлку Дружны Сяргей Абразоўскі шпіталізаваны з дыягназам «перадынфаркты стан».

Спадар Абразоўскі – адзін з арганізатараў масавых пратэстаў супраць будаўніцтва хімзаводу ў пасёлку Дружны Пухавіцкага раёну. Сёньня яго мелі судзіць за арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу ў пасёлку Сьвіслач, які адбыўся 29 сакавіка.

Аднак у мінулую суботу, калі Абразоўскі ехаў у Менск на Чарнобыльскі шлях, яго аўтамабіль спынілі міліцыянты. Пасьля інцыдэнту ў яго ўзьняўся ціск і ён быў шпіталізаваны.

Сёньня яго пераводзяць у шпіталь пасёлка Сьвіслач – па месцы жыхарства. Там ён прабудзе каля 10 дзён. Сяргей Абразоўскі сказаў, што будзе зьвязвацца з судом Пухавіцкага раёна, каб паведаміць, што ён не зможа быць на працэсе і, каб суд адклалі.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG