Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь спадзяецца сёлета атрымаць расейскі крэдыт


Віцэ-прэм’ер беларускага ўраду Андрэй Кабякоў сёньня ў размове з журналістамі абверг паведамленьні некаторых расейскіх СМІ, нібыта расейскі бок адмовіўся даць Беларусі чарговы крэдыт памерам 2 мільярды даляраў


“Ніякай адмовы не было, перамовы вядуцца, можа быць, не так актыўна, як нам хацелася б. Але яны працягваюцца”, сказаў Кабякоў. На пытаньне, калі можна чакаць вынікаў гэтых перамоваў, віцэ-прэм’ер адказаў: “Спадзяюся, сёлета, бо найвышэйшыя службовыя асобы расейскай дзяржавы абяцалі гэты крэдыт”

Нагадаем, напрыканцы 2007 году, пасьля візыту Пуціна ў Менск, Беларусь атрымала крэдыт памерам паўтара мільярды даляраў. Пасьля гэтага расейскі віцэ-прэм’ер Аляксей Кудрын заявіў, што Расея гатовая даць Беларусь яшчэ адзін крэдыт памерам 2 мільярды даляраў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG