Якія настроі пануюць сярод гарадзенскіх донараў? З гэтым пытаньнем мы зьвярнуліся да Івана Романа, які размаўляў зь імі наконт магчымасьці аб’яднацца.
Роман: “Я, напрыклад, Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь, хадзіў на станцыю пераліваньня крыві, размаўляў з донарамі. Але яны ня маюць вялікай зацікаўленасьці. Таму што, напрыклад, сёньня донар плязмы можа здаваць кроў два разы на месяц і за гэта атрымліваць сто даляраў – пяцьдзесят даляраў за адну здачу. Як там ні было, гэта, на мой погляд, досыць нармальныя грошы, і людзі папросту ня хочуць рызыкаваць, бо досыць многа ахвотных здаваць кроў, атрымліваць за гэта грошы. І ў любым момант пры жаданьні супрацоўнікі станцыі пераліваньня крыві могуць цябе выкрасьліць са сьпісаў, і ты страціш заробак”.
Іван Роман робіць выснову: гарадзенскія донары на сёньняшні дзень адмоўна ставяцца да ідэі стварыць сваю арганізацыю. Ён удакладняе:
“Людзі, калі чулі, што іхнія прозьвішчы будуць фігураваць недзе, то прахалодна паставіліся да прапановы. Хаця ім тлумачыш, што гэта ня мае ніякага дачыненьня да палітыкі – тым ня менш, страх у грамадзтве існуе, і людзі абыякава ставяцца да абароны сваіх правоў”.
Берасьцейскі донар Васіль Жырноў тым часам паведаміў, што яны ствараюць сваю арганізацыю, і ахвотных не бракуе.
Жырноў: “Яшчэ не зарэгістравана. Вось мы перарабілі магілёўскі статут, у іх там зьмяненьні былі. Цяпер пакуль памяшканьне шукаем. На дадзены момант у мяне ўжо трыццаць шэсьць чалавек запісаліся ў нашу арганізацыю”.
Спачатку хацелі зрабіць рэгіянальную, але аказалася, што трэба мець ад кожнага раёну вобласьці прадстаўніка. Але гэта даволі складана, таму вырашылі зрабіць берасьцейскую гарадзкую арганізацыю.
Спадар Жырноў таксама паведаміў, што яны прасілі ўлады зрабіць мясцовым донарам бясплатны праезд у гарадзкім транспарце. Адказ адмоўны. Яны зьвярталіся да старшыні гарвыканкаму, а цяпер зьвярнуліся па дапамогу да Валянціны Качан — берасьцейскай дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў, якую нядаўна прызначылі галоўным санітарным доктарам краіны.