Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экалягічны рух Беларусі становіцца больш прафэсійным


Сёлета спаўняецца 22 гады аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Што ўяўляе сабой экалягічны рух Беларусі ў пасьлячарнобыльскі пэрыяд? Ці набыў ён шырыню і масавасьць, ці паболеў ягоны ўплыў і падтрымка яго з боку грамадзкасьці, як ён зьмяняецца? На гэтыя пытаньні адказвае прадстаўніца грамадзкай арганізацыі “Экадом” Кацярына Ганчарова.


Ганчарова: “Экалягічны рух Беларусі зьявіўся на сьвет непасрэдна пасьля чарнобыльскай трагедыі. Бо тады пытаньні экалёгіі тычыліся кожнага: пытаньні радыяцыйнага фону і гэтак далей. Гэта было вельмі актуальна, і менавіта тады ў Беларусі зьявілася шмат экалягічных ініцыятываў і арганізацый. Бліжэй да 90-х гадоў зьявіліся фонды, якія сталі займацца дабрачыннасьцю і аздараўленьнем дзяцей. Наступны этап разьвіцьця экалягічнага руху ў Беларусі прыпадае на сярэдзіну 90-х гадоў. Да прыкладу, “Экадом” таксама зарэгістраваны ў 1996 годзе. І бальшыня арганізацый, якія сёньня дзейнічаюць у экалягічным полі, яны зарэгістраваныя ў гэты пэрыяд. Зараз гэта зрабіць вельмі складана. Зьяўляюцца, але мала”.

Карэспандэнтка: “Як гэта можна патлумачыць?”

Але затое зараз у экалягічных арганізацыях Беларусі працуюць прафэсіяналы
Ганчарова:
“Па-першае, складаны сам працэс рэгістрацыі. А ўвогуле, грамадзкія арганізацыі зараз выжываюць. Яны ня могуць дзейнічаць на поўную моц. І гэта зьвязана з тым, што ў краіне створана вельмі неспрыяльная сытуацыя. Але, тым ня менш, “зялёны рух” у краіне разьвіваецца. І людзі цікавяцца экалёгіяй. Гэтая тэма паступова набірае актуальнасьць”.

Карэспандэнтка: “Ці становяцца гэтыя арганізацыі больш прафэсійнымі?”

Ганчарова: “Так, яны сапраўды становяцца больш прафэсійнымі. І калі аналізаваць, як яны мяняліся ад пачатку 90-х гадоў, то зараз яны не такія шматколькасныя. Але затое зараз у экалягічных арганізацыях Беларусі працуюць прафэсіяналы. Людзі разумеюць сусьветныя тэндэнцыі, бачаць праблемы ў Беларусі. І зараз ёсьць экспэрты ў розных экалягічных напрамках: хімічнай бясьпецы, зьмене клімату, розных міжнародных канвэнцыях. І гэты юрыдычны досьвед — асноўны інструмэнт адстойваньня правоў, да прыкладу, у справе будаўніцтва АЭС і ў іншых пытаньнях”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG