Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За няведаньне мовы -- да крымінальнай адказнасьці


Старшыня Гарадоцкай раённай арганізацыі Партыі БНФ Леанід Аўтухоў патрабуе прыцягнуць дэпутата Палаты прадстаўнікоў Валера Лектарава да крымінальнай адказнасьці за зьнявагу нацыянальнага гонару і годнасьці – на той падставе, што дэпутат не валодае беларускай мовай.


Актывіст зьвярнуўся з адпаведнай заявай у раённую пракуратуру, апісаўшы ў ёй інцыдэнт 16 красавіка.

У гэты дзень Леанід Аўтухоў прыйшоў на прыём да дэпутата Валера Лектарава дзеля вырашэньня пытаньняў, зьвязаных з працай і грамадскай дзейнасьцю: апазыцыянэра нядаўна звольнілі з працы, што ён лічыць перасьледам за апазыцыйныя погляды. Зьвярнуўшыся да спадара Лектарава па-беларуску, гарадоцкі актывіст пачуў у адказ, што дэпутат не валодае беларускай мовай і з грамадзянамі падчас прыёмаў размаўляе толькі па-расейску.

Такое стаўленьне з боку прадстаўніка дзяржаўнай улады Леанід Аўтухоў палічыў парушэньнем канстытуцыйных правоў, а таксама зьнявагай асабістых нацыянальных пачуцьцяў. Напісаўшы заяву ў пракуратуру, гарадоцкі актывіст патрабуе прыцягнуць дэпутата да крымінальнай адказнасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG