Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Начная аБЛОГа” – 11 красавіка


Агляд беларускага сеціва.


Сайтам “Наша Ніва” распачаты цыкл гутарак з палітыкамі. Першы на пытаньні газэты адказаў кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Ён паведаміў пра магчымы байкот выбараў у Палату прадстаўнікоў, якія павінны адбыцца восеньню: “Мы павінныя пакінуць за сабой права на апошнім этапе зьняць усіх сваіх кандыдатаў... Я сам удзельнічаў у байкоце і ведаю, што зусім нямногія ўспрымаюць яго як цяжкую працу”.

Рэакцыя наведвальнікаў сайту:

“Ну, не сказаў жа Лукашэнку: ты парушаеш такі і такі закон, такую й такую дэклярацыю, такі пункт Канстытуцыі. Не прыняў пасаду, герой без гераіну...”

“І тут без Лукашэнкі нікуды...”

«Эта песьня хараша, начынай сначала... Як грантадаўцы скажуць, так грантасмокі і будуць рабіць. Праца ў іх такая — палітбізнэс».

«А дзе заявы, што «НН» атрымала заказ пiярыць Лябедзьку?»

У суполцы Жывога журналу minsk_by блогер gesha_by паведамляе: “У ня самым маленькім горадзе М. Менскай вобласьці аб'явілі суботнікі. Па адным штомесяц. 4 месяцы. Маецца: камэрцыйнае прадпрыемства зь месячным фондам заработнай платы 300 млн. Трэба: зьняць грошы ў гарадзкі бюджэт. Такія суботнікі ня маюць на мэце выхад людзей зь мяцёлкамі на вуліцы, як у Менску. Тут усё прасьцей. Кампанія павінна пералічыць зарплату работнікаў за адзін працоўны дзень на рахунак выканкаму. Такім чынам: 300 млн. дзелім на няхай 20 працоўных дзён + няхай 30% падаткаў і памнажаем на 4 = 78 млн. у гарадзкі бюджэт. Вось гэта крута! Па заБеларуску!»

Нагадаем, што ўрад Беларусі рэкамэндаваў правесьці суботнік 19 красавіка.

Водгукі:

«Летась увосень ужо быў суботнік. І на адным заводзе хадзілі зь ведамасьцяй, тыпу «згодны, каб пералічылі з маёй зарплаты ў фонд суботніка такую і такую суму» (сярэдняя зарплата за дзень кожнага супрацоўніка), у начальства сума большая, у рабацягаў меншая. Начальства ставіла подпісы, а рабацягі круцілі фігі і выпраўлялі свае сумы, хто 5 тыс., хто 10, жадаючыя і 2-3 тыс. пісалі. На гэтым суботнік на прадпрыемстве палічылі скончаным».

«У Салігорску так ужо нібыта ад восені штомесяц па суботніку ладзяць. Ды яшчэ і "дабраахвотныя" ахвяраваньні з работнікаў на рахунак выканкаму, ды яшчэ і "дабраахвотныя" ахвяраваньні з прадпрыемстваў і камэрцыйных кампаній на рахунак выканкаму. Але гэта апрача рэспубліканскіх суботнікаў, калі рэальна выходзяць людзі на вуліцы фарбаваць і прыбіраць "ЗА бясплатна".

«У нашым унівэры таксама суботнік быў. Як сказаў куратар, "яўка строга абавязковая". Я вырашыў не пайсьці, бо вялікай ахвоты не было: ісьці да 8-00 на суботнік, батрачыць там да 12-00, а да 13-45 на пары і вучыцца да 20-30. Вынік: мне аб'явілі вымову за парушэньне дысцыпліны і ўнутранага распарадку ўнівэрсытэту».

Блогер insurhent ва ўласным дзёньніку паведамляем, што як і моладзевы актывіст Зьміцер Жалезьнічэнка, адмовіўся запаўняць па-раейску дакумэнты ў ваенкамаце. “Сёньня быў другі дзень праходжаньня камісіі ў ваенкамаце. Спрабавалі прымусіць запоўніць анкету прызыўніка. Асобніка па-беларуску ў іх натуральна не знайшлося, а па-расейску я ж ня надта разумею :-) Пасьля кароткай спрэчкі з супрацоўнікам ваенкамату, які настойваў на запаўненьні расейскага варыянту анкеты, я такі пайшоў шукаць кнігу скаргаў і прапановаў. Знайшоў я яе разам з камісарам, які запрасіў мяне ў свой габінэт на размову. Пасьля пяціхвіліннай размовы ён паабяцаў выдаць мне анкету па-беларуску ў чацьвер. Пабачым, што ў іх атрымаецца. PS: Вось цікава, яны самі будуць перакладаць ці будуць сьпісваць у гомельскага ваенкамату?”

Камэнтары:

“Мова, канешне, важная справа... Але ж глядзі, каб у той анкеце не напісалі чаго бацькі... Бо мяне з-за аднаго сказу ўжо ў другі шпіталь накіроўваюць... І колькі я там зь імі бегаць буду, невядома”.

«Жалезку сумна ня будзе :)».

«Хай бы ўжо самі пераклалі, мабыць, вынайшлі б пару наватвораў;)».

Гэты допіс патрапіў у top30 лічыльніку тэмаў расейскага партату «Яндэкс», якія найбольш абмяркоўваюцца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG