Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начная аБЛОГа 7 красавіка


Агляд форумаў і блогаў Белнэту.

На форумах сайту "Хартыя'97" камэнтуюць рашэньне Рады Эўропы працягнуць яшчэ на год абмежаваньне ўезду на тэрыторыю Эўразьвязу для Аляксандра Лукашэнкі і шэрагу беларускіх чыноўнікаў высокага рангу. Санкцыі зьвязаныя з абвінавачваньнямі Аляксандра Лукашэнкі ды іншых высокіх дзяржаўных чыноўнікаў у фальшаваньні вынікаў выбараў, парушэньні правоў чалавека. А такіх дзяржаўных службоўцаў як Віктар Шэйман, Юры Сівакоў і Дзьмітры Паўлючэнка падазраюць у датычнасьці да зьнікненьня палітыкаў у 1999-2000 гадах. Камэнтары:

"А тым, хто не ўвайшоў у сьпіс, але датычныя да супрацоўніцтва з тыраніяй -- не выдаваць тапчаны на Рыўеры, і не сяліць у нумары "люкс"!;

"Само абмеркаваньне -- ганьба для Эўразьвязу. На год... А праз год што -- здымем зь іх адказнасьць за злачынствы толькі за тое, што яны сталіся белымі і пухнатымі? Пажыцьцёвы бан -- гэта выйсьце!";

"Трэба абавязкова расшырыць гэты сьпіс і дабавіць туды дэпутатаў, якія прымалі законы, па якіх зараз судзяць моладзь, закон аб мітынгах і інш. Трэба усіх ілжэміліцыянтаў-амапаўцаў, якія зьбівалі, якія ілжэсведчылі таксама зрабіць невыязднымі. Ды ўсе гэта гульні. Пакуль не будзе эканамічных санкцый -- нічога не атрымаецца".


На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюцть інфармацыю зарэгістраванага ў Літве Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічным і палітычных дасьледваньняў. Згодна новых дадзеных сацыёлягаў, за Аляксандра Лукашэнку гатовыя прагаласаваць 42 працэнты выбарнікаў, 35 ня ведаюць за каго галасаваць, а кожны восьмы беларус упэўнены, што Аляксандар Лукашэнка будзе займаць пасаду менш за год (наступныя прэзыдэнцкія выбары маюць адбыцца ў 2011). Камэнтары:

"Я не зразумеў, а дзе 83 працэнты?";

"Пра зьмену прэзыдэнта нам лепей забыцца. Нездарма у нармальных краінах тэрміны прэзыдэнцтва абмежаваны двума тэрмінамі. І безініцыятыўнасьць беларусаў тут не да рэчы. Гэта чалавечая псыхалёгія";

"Лукашэнкаўскія працэнты будуць расьці дзеля адной простай прычыны. незадаволеныя зьяжджаюць, застаюцца памяркоўныя";

У суполцы minsk_by абмяркоўваюць пляны падубаваць у Пухавіцкім раёне блізу пасёлкаў Сьвіслач і Рудзенск завода па вырабе пэстыцыдаў. Камэнтары:

"Не па вытворчасьці, а па расфасоўцы. Праект прайшоў экалягічную экспэртызу. Пасьля запуску заводу будзе найстражайшы кантроль за выкананьнем тэхналёгіі";

"Няхай яго тады ў Драздах будуюць, калі ён такі станоўчы";

"А кім будзе арганізаваны кантроль? Калі ў справе завязаныя аграмадныя грошы на здароўе і жыцьці звычайных грамадзянаў уладам пляваць!".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG